Кафісма 9
Псалом 64
Кіроўцу хору. Псалом. Песня Давіда, Песня Язэкіля і Ярэміі, калі зыходзілі з палону.
Табе прысвечана песня, Божа, у Сіёне, І да Цябе ўзнясецца малітва ў Ерусаліме.
Пачуй малітву маю, Бо да Цябе звяртаецца кожная плоць.
Словы бяззаконных перамагаюць нас, Але бязчэсце нашае Ты ачысціш.
Шчаслівы абраны і прыяты, што паселіцца ў сялібах Тваіх, Будзем насычацца дабром дому Твайго, святога храма Твайго ў праўдзе дзівоснага.
Пачуй нас, Божа, Ратаўніча наш, Спадзяванне ўсіх канцоў зямлі і тых, хто далёка на моры.
Угатаваў горы сілай Сваёй, Апаясаны моцай.
Таймуеш глыбіні марскія, і шумныя хвалі сціхаюць, Змятуцца народы.
Напалохаюцца людзі паўсюль зазнакаў Тваіх, Ад заходу да захаду усхваляць Цябе.
Наведваеш зямлю і напаяеш яе, памнажаеш і ўзбагачаеш яе, рака Божыя паўнаводная, Прыгатаваў для людзей хлебы, бо гэта заўгодна Табе.
Баразны яе напаяеш, памножаеш жыта яе, І ў кроплях расы ўзвясяліцца, ззяя.
Дабраславішы часы года дабром Тваім, І палі Твае ўзыдуць тукам.
Расквітнеюць прыгажосцю пустані, Узгоркі радасцю апаяшуцца.
Пакрыюцца авечкамі і цялятамі, І даліны збожжам памножацца, усклічуць і заспяваюць.
Псалом 65
Кіроўцу хору. Песня. Псалом нядзелі.
Усклікні да Бога ўся зямля, Спявайце імю Яго, слаўце і хваліце Яго.
Кажыце Богу: якія дзіўныя справы Твае! Перад вялікай сілай Тваёй зманяць ворагі Твае.
Уся зямля паклоніцца Табе, І да заспявае імю Твайму, Вышэйшы.
Прыйдзіце і ўбачце справы Божыя, Бо дзіўны ў справах сваіх да сыноў чалавечых.
Ператварыў мора ў зямлю, рэку перайшлі нагамі І там узвясяліліся аб Ім.
Уладарыць сілай сваёй век, вочы Яго на людзей глядзяць, Да не ўзносяцца сабою плямёны, што гнявяць Яго.
Дабраслаўце, народы, Бога нашага І гучна, галасамі сатварыце славу Яму.
Ён даў душы маёй жыццё, І не даў пахіснуцца нагам маім.
Выпрабаваў нас, ачысціў нас полымем, Як полымем ачышчаецца срэбра.
Увёў нас у сеці, Усклаў бядоты на гарбы нашы.
Паставіў чалавека над галовамі нашымі, Прайшлі полымя і ваду, і вывеў нас у супакой.
Увайду ў дом Твой з усеспаленнем, І аддам Табе абеты мае.
Што абяцяў вуснамі маімі, Што абяцаў вуснамі маімі ў смутку маім.
Усеспалені ўзнясу да Цябе з кадзілам, Цяляты ўзнясу да Цябе, валоў і казлоў.
Прыйдзіце, пачуйце і распавем вам, усе багабаязныя, Што сатварыў мне Бог для душы маёй.
Да Яго вуснамі маімі ўсклікаю, І Яго ўзвялічу языком маім.
Калі б была няпраўда ў сэрцы маім, То не пачуў бы мяне Госпад.
Таму пачуў мяне Божа, Пачуў голас малення майго.
Дабраславены Божа, што не пакінуў малітву маю, І не адняў міласэрнасці Сваёй ад мяне.
Псалом 66
Кіроўцу хора. Песня. Псалом Давіда.
Божа, ушчодры нас і дабраславі нас, Прасвяці нас тварам Тваім і пашкадуй нас.
Каб зразумелі на зямлі мы шлях Твой, І для ўсіх народаў ратаванне Твае.
Да ўславяць Цябе людзі, Божа, Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва.
Да ўзвясяляцца пра Цябе народы, Бо судзіш людзям справядліва і кіруеш плямёнамі.
Да ўславяць Цябе людзі, Божа, Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва.
Зямля прынясла плод свой, Дабраславі нас, Божа, Божа наш.
Дабраславі нас, Божа, І падзівяцца Табе ўсе канцы зямлі.
Псалом 67
Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Песня.
Да ўздымецца Бог і пазнікаюць ворагі Яго, І хай паўцякаюць ад твару Яго, хто ненавідзіць Яго.
Як знікае дым, так пазнікаюць, Як топіцца воск, так загінуць грэшныя ад твару Божага.
А правядныя ўзвясяляцца і ўзрадуюцца перад Богам, Да нацешацца вясялосцю.
Заспявайце Богу, заспявайце імю Ягонаму, Пакладзіце шлях да заходу ідучаму, Госпад імя Яго, і радуйцеся перад Ім.
Да змятуца ад твару Яго, Айца сіротаў і Суддзі ўдавіц, Бог на месцы Святым Сваім.
Бог засяляе аднадумцаў Сваіх у дом Свой святы, Вызваляе пакутнікаў ад кайданоў, і з — пекла калісьці Сваіх супраціўцаў.
Божа, калі Ты прыходзіў да людзей Тваіх, Калі прайходзіў Ты па пустэльні,
Зямля траслася, і неба працякло ад твару Бога Сінайскага, Ад твару Бога Ізраілева.
Дождж дабрадатны падаваў набытку Свайму, Калі ён знемагаў, мацаваў Ты яго.
Жыхары Твае жывуць там, Удзяляў па міласэрнасці Тваёй бедным, Божа.
Бог падасць слова Дабравяшчаючым сілай вялікай.
Цар сілаў палюблёнага Свайго Прыгажосцю дома паспрыяе здабытку.
Калі супакоіцеся у межах гэтых, Будзеце як голуб з пасярэбранымі крыламі і паміжкрыллем залатым.
Калі паставіць цароў на зямлі гэтай, Будзеце чыстыя, як снег на гары Сэлмон.
Гара Божыя, гара пладавітая, Гара вільготная, гара пладавітая.
Навошта зайздросціце, горы, гары умасленай!? Гары, на якой дабраспрыяў жыць Бог, дабраспрыяў жыць вечна.
Калясніц Божых процьма процьмаў, тысячы тысяч радуючыхся. Бог сярод іх у Сінаі святым.
Падняўся на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары чалавечыя, І нават ў непакорных заселіцца.
Дабраслаўны Ўладар Бог! Дабраслаўны Бог на кожны дзень! Спрыяе да нас Бог ратавання нашага.
Бог наш, Бог, што ратуе, І ў Госпада брамы смерці.
Бог пакрышыць галовы ворагаў Сваіх, Што награшылі вышэй валасоў на галаве.
Кажа Бог: «Ад Васана звярну, Звярну ад марскіх глыбінь.
Змакрэе нага Твая і язык сабакаў Тваіх Ў крыві ворагаў Тваіх».
Назіралі шэсце Твае, Божа, Шэсце Бога майго Цара, што ў Святыні.
Наперадзе шлі начальнікі спевакоў, Пасярод дзеваў-тымпаніц.
У цэрквах дабраслаўце Бога, Вы, нашчадкі Ізраіля.
Там Вяніямін малададзейшы ў здзіўленні, князі Юдавы уладары іх, Князі Завулонавы, князі Нефаліімавы.
Запаведай, Божа, сілай Тваёй, Умацуй, Божа, гэта, што зрабіў для нас.
Да храма Твайго прынясуць Табе цары дары свае.
Забарані звярам трысняговым, гуртам юнцоў і юніц чалавечым, Што захінаюць выпрабаваныя срэбрам, і разгані плямёны ваяўнічыя.
Прыйдуць ад Егіпта малітоўнікі, Эфіёпія ўздыме да Бога руцэ свае.
Царства зямныя, Богу спявайце. Успявайце Госпаду Богу.
Узышоўшаму на неба нябёсаў на ўсходу, Ён падасць моцны голас Свой.
Тварыце славу Богу нашаму, На Ізраілю веліч Яго, і сіла Яго на хмарах.
Дзіўны Бог у святых Сваіх, Бог Ізраіляў. Ён дасць сілу Сваю і дзяржаву людзям Сваім, дабраславены Бог.
Псалом 68
Кіроўцу хору. На прыладзе Шошанім. Псалом Давіда.
Ратуй мяне, Божа, Бо воды падышлі да душы маёй.
Заграз у глыбокай ціне і няма дзе стаць, Увайшоў у глыбіню марскую і бура патапіла мяне.
Саслабеў клічучы, высахла горла мае, Згаслі вочы мае ад чакання дапамогі ад Бога майго.
Памножыліся больш валасоў маіх на галаве нянавіснкі мае, Узмацніліся ворагі мае, што гоняць мяне без віны, павінен аддаць, што не браў.
Божа, Ты зведаў утрапёнасць маю, І грахі маі ад Цябе не ўтояцца.
Да не пасаромяцца пра Мяне ўсе, хто спадзяецца на Цябе, Божа, Сілаў Уладар, да не пасаромяцца пра Мяне ўсе, хто шукае Цябе.
Бо Цябе дзеля цярплю абражанне, Сорам пакрыў твар Мой.
Чужым стаў для братоў Маіх, Чужынцам для сыноў маці Маёй.
Бо рэўнасць пра дом Твой з’ядае Мяне, І абражанні абражаючых Цябе найшлі на Мяне.
І пакрыў пастом душу Маю, І было гэта ганебай для Мяне,
І ў лахманы апрануўся, І зрабіўся для ўсіх прыпавесцю.
Пра Мне глуміліся пры варотах седзячыя, І пра Мяне спявалі тыя, што віно п’юць.
А Я з малітваю да Цябе, Божа, бо час зрабіць дабрадзеянне, Па вялікай міласэрнасці пачуй Мяне, па праўдзе ратавання Твайго.
Ратуй Мяне ад ціны, да не загразну, Да збаўлюся ад нянавіснікаў Маіх і ад глыбокіх вод.
Да не патопіць мяне бура вадзяная, да не пажрэ мяне глыбіня марская, Да не закрыецца, як пашча, нада Мною гавэнда.
Пачуй Мяне, Божа, па дабрыні і міласэрнасці Тваёй, Па вялікай шодрасці Тваёй паглядзі на Мяне.
Не адвярні твару Свайго ад отрака Твайго, Бо смуткую і пачуй Мяне.
Пачуй душу Маю і ратуй яе, Ад вораг Маіх абарані Мяне.
Ты ведаеш ганебу Маю і сорам мой, Перад Табою ўсе абражальнікі Мае.
Ганебу адчувае душа Мая, І чакаў суперажываючага, але не было, і чакаў суцешыцеля і не знайшоў.
І далі ў снеданне Мне жоўць, І смагу Маю здаволілі воцатам.
Да зробіцца трапеза іхняя для іх І сеткай, і помстай, і пасткай.
Да аслепнуць вочы іхнія і не бачаць, І хрыбты іх назаўсёды прыгнечаны будуць.
Гнеў Свой вылі на іх, І люты гнеў Твой няхай іх нагоніць.
Да зробіцца двор іх пусты, І ў сялібах іх няхай ніхто не жыве.
Бо каго Ты пакараў, яны нагналі І да язваў Маіх дадалі яшчэ больш.
Дадай бяззаконне да бязаконня іх, І да не дачыняцца да праўды Тваёй.
Да выкрасленыя будуць з кнігі жывых, І з правяднымі да не напішуцца.
Бедны і нядужы Я, Божа, Няхай мяне знойдзе ратаванне Твае.
Усхвалю імя Бога майго песнямі, Узвялічу Яго пашанаю.
І заўгодна гэта Богу больш цяляты маладога, Што з рагамі і з капытамі.
Да ўбачаць бедныя і ўзвясяляцца, Шукайце Бога і жыва будзе душа ваша.
Бо пачуў убогіх Сваіх Божа І вязнямі Сваімі не пагрэбуе.
Да ўсхваляюць Яго неба, і зямля, і мора, і ўсе жывучыя там, Бо Бог ратуе Сіён, і збудуюцца гарады Юдавы, аселяцца там і атрымаюць спадчыну.
І сыны рабоў Тваіх завалодаюць імі, І любячыя імя Твае заселяцца там.
Псалом 69
Кіроўцу хору. Псалом Давіда.Гіспамін пра ратаванне Божае.
Божа, на дапамогу мне звярніся, Божа, на дапамогу мне паспяшайся.
Да пасаромяцца шукаючыя душу маю, Да звернуцца назад і пасаромяцца, хто жадае мне ліха.
Да звернуцца раптоўна ў сораме тыя, Што кажуць мне: «Добра табе, добра».
Да ўзрадуюцца і ўзвяселяцца пра Цябе ўсе, хто шукае Цябе, Божа, І да кажуць стала ўсе любячыя ратаванне Твае: «Да ўзвялічыцца Бог!»
Я ж бедны і ўбогі, Божа, дапамажы мне. Дапаможца і Збавіцель мой Ты, Божа, не затрымай.
Last updated