Кафісма 18

Псалом 119

Песня ўзыходжання.

У скрусе да Бога заклікаў, І Ён пачуў мяне.

Божа, збаві мяне ад вуснаў няправых І ад языка падступнага.

Што дасць табе Ці дадасць табе язык хлуслівы твой?

Стрэлы Моцнага вы́вастраныя, З палымяным вуголлем спусташаючым.

Гора мне, бо туляннні мае працягваюцца, Пасяліўся ў сялібах Кідарскіх.

Натуляўся на чужбіне занаддта, І з непрымірымымі мірны быў.

Але калі з мірам звяртаўся да іх, Усё роўна варагавалі супраць мяне.

Псалом 120

Песня ўзыходжання.

Да гор узнімаю вочы свае, Адтуль дапамога мне прыйдзе.

Ад Бога мне дапамога, Што неба і зямлю сатварыў.

Не дасць спатыкнуцца назе тваёй, Не задрэмле Ахоўнік твой.

Не, ніяк не задрэмле І не засне Ахоўнік Ізраіля.

Госпад захавае цябе, Стане плячом да пляча з табой.

У дзень сонца не пашкодзіць цябе, Ні месяц – ноччу.

Бог захавае цябе ад усякага ліха, Захавае Госпад жыццё твае.

Бог захавае ўваход твой І зыход твой заўсёды.

Псалом 121

Песня ўзыходжання.

Узвесяліўся я, калі казалі мне: «У дом Госпада пойдзем».

Стаяць ногі нашыя Пасярод цябе, Ерусаліме.

Ерусалім збудаваны быў, Як горад суяднаючы.

Там сабіралія рады і калены Госпада, Каб уславіць імя Божае.

Там стаялі суда прастолы, І прастолы дома Давіда.

Прасіце ж мір Ерусаліму І дабрадзёнства для любячых яго.

Няхай будзе мір у замчышчах тваіх І на вежах тваіх.

Дзеля братыі маёй і бліжніх маіх Заклікаю я мір для цябе.

Дзеля Божага дому нашага Зажадаю дабротаў для цябе.

Псалом 122

Песня ўзыходжання.

Да Цябе ўзвёў вочы мае, Небажыцель.

Як раб глядзіць на руку гаспадара свайго, і як раба — на руку гаспадыныі сваёй, Так і вочы нашы да Бога ў надзеі на шчодрасць Ягоную.

Пашкадуй нас, Божа, пашкадуй нас, Бо вельмі прыніжаны.

Напоўнілася жыццё наша пагардай ганарыстых І знявагай ганарлівых.

Псалом 123

Песня ўзыходжання.

Калі б з намі Бога не было, Ізраіль няхай кажа,

Калі б з намі Бога не было, і людзі паўсталі на нас, Яны б нас жывымі пажэрлі,

Калі ўзлютавала нянавісць іх, Яны, як вада, патапілі бы нас.

Але плыню перайшла душа наша, Перайшла душа наша воду імклівую.

Дабраславены Божа, Што не даў нас паймаць зубам іхнім.

Уратавалася душа наша як птушка ад сетак лоўчых, Сетка парвалася, і мы вызваліліся.

Дапамога нам імя Госпада, Што неба і зямлю сатварыў.

Псалом 124

Песня ўзыходжання.

Хто спадзяецца на Бога, той, як гара Сіён, Не пахіснецца ў век, хто ў Ерусаліме жыве.

Горы вакол яго, Бог вакол народа Свайго ад веку і да веку.

Бо не назаўсёды пакіне Бог жазло грэшных над доляй правага, Не ўзнясе да бяззаконня правядны рук сваіх.

Дабраўлагодзь, Божа, Добрых і правядных сэрцам.

А палюбіўшых шлях звілісты Далучыць да злачынцаў Бог. Мір Ізраілю!

Псалом 125

Песня ўзыходжання.

Калі зверне Бог з палону Сіён, Як ж мы суцешымся!

Напоўняцца вусны і язык нашы радасцю, Кажуць тады народы: «Вялікае сатварыў ім Госпад».

Вялікае сатварыў Божа нам, І вясялімся мы.

Звярні, Божа, палонных нашых, Як плыні паўднёвыя.

Хто са слязьмі сеяў, Пажынаць спяваючы будзе.

Зыходзячыя зыходзілі і плакалі, сеячы насенне свае, А хто вернецца, з радасцю сабяруць снапы свае.

Псалом 126

Песня ўзыходжання.

Калі Бог не ўзвядзе дом, то дарэмна працуюць будаўнікі. Калі Бог не захавае горад, то дарэмна пільнуе ахова.

Дарэмна вы зранку ўздымаецеся і дапазна сядзіце, хлеб цяжкі ясце, Бо палюблёным Сваім Бог пакой падае.

Дзеці — вось ад Бога набытак, Дзетародства — награда Ягоная.

Сыны маладыя — Быццам стрэлы ў руцэ волата.

Шчаслівы, жаданні якога імі споўняцца, Ён не спалохаецца, калі пачне пры браме размаўляць з ворагам.

Псалом 127

Песня ўзыходжання.

Шчаслівыя багабаязныя, Што крочаць па шляхах Божых.

Плады працы сваёй ужывеш, Шчаслівы ты, і дабро табе будзе.

Жонка твая быццам лаза пладавітая, У сценах дома твайго.

Дзеці твае, як пачаткі маслінавыя, Вакол трапезы тваёй.

Так дабраславяцца багабаязныя, дабраславіць цябе Бог з Сіёну, І ўбачыш даброты Ерусалімскія ва ўсе дні жыцця свайго,

І ўбачыш дзяцей сыноў сваіх. Мір Ізраілю!

Псалом 128

Песня ўзыходжання.

Шмат браніліся са мною ад часоў юнацтва майго, — Няхай кажа Ізраіль.

Шмат браніліся са мной ад часоў юнацтва майго, Але ж не пераадолелі мяне.

На хрыбту маім пахалі грэшныя, Без перапынку рабілі бяззаконні сваі.

Бог правядны рассячэ ашыйнікі грэшных, Пасаромляныя пабягуць назад усе нянавіснікі Сіёна.

Да зробяцца, як трава на даху, Што засыхае, перш чым вырвуць яе,

Якую не бярэ жнец у руку сваю, І не збірае ў снапы збіраючы.

І мімаходзячыя не кажуць на іх: «Дабраславенне Божае вам! Дабраслаўлены вы ў імя Божае!»

Псалом 129

Песня ўзыходжання.

З глыбіні сэрца заклікаю да Цябе, Божа, Божа, пачуй голас мой.

Няхай вушы Твае, Божа, Пачуюць голас малення майго.

Божа, Божа, калі бяззаконні ўзгадаеш, то хто ж выстаіць? Бо ў Цябе ачышчэнне.

Імя дзеля Твайго, Божа, трымаюся Цябе, Трымаецца душа мая слова Твайго, і спадзяецца на Цябе.

Ад варты ранішняй да ночы, Ад варты ранішняй да спадзяецца Ізраіль на Госпада.

Бо ў Бога міласэрнасць і збаўленне вялікае, І Ён збавіць Ізраіль ад усіх бяззаконняў яго.

Псалом 130

Песня ўзыходжання.

Божа, не ганарыўся сэрцам сваім і не вельмаваўся позіркам сваім, Не хадзіў ў велічы і ў вялікім гонары.

Калі я не быў сціплы, як дзіця, што аднятае ад маткі сваёй, Але ж узносіўся душою маёй, так аддай душы маёй.

Да спадзяецца Ізраіль на Бога Ад веку і да веку.

Псалом 131

Песня ўзыходжання.

Прыгадай, Божа, Давіда І ўсю рахманасць ягоную,

Як прысягаў ён Госпаду, Абяцаў Богу Якава:

«Не зайду ў сялібу і дом свой, Не ўзыду на ложак мой,

Не дам сна вачам сваім, ні зенкам сваім задрамаць, Ні пакою віскам сваім,

Пакуль не знайду месца для Госпада, Сялібу для Бога Ізраіля».

Чулі мы, што яно ў Эфраце, Знайшлі яго сярод палёў лясістых.

Увойдзем у сялібы Ягоныя, Паклонімся на месца, дзе стаялі ногі Ягоныя.

Паўстані, Божа, у храміне Тваёй, Ты і ківот святыні Тваёй.

Святары Твае апрануцца ў праўду, І прападобныя Твае ўзрадуюцца.

Дзеля раба Твайго Давіда Не адпрэч твар памазанага Твайго.

Прысягаў Бог Давіду праўдаю і не адмовіўся ад яе: «Ад плоду чэрава твайго пасажу на прастол твой.

Калі захаваюць сыны твае запавет Мой і сведчанні гэтыя Мае, якім навучу іх, То сыны іх навекі сядуць на прастол твой».

Бо выбраў Бог Сіён І пажадаў яго жыллём Сваім:

«Гэта пакоі мае навекі, Тут засялюся, бо пажадаў так.

Здабычу яго дабрасловячы дабраслаўлю, Галодных ягоных панасычаю хлебам,

Святароў ягоных апрану ў ратаванне, І прападобныя яго радасцю ўзвесяляцца.

Там узгадую гонар Давідаў, Прыгатую свяцільнік памазанаму Майму.

Ворагі ягоныя апрануцца ў сорам, На ім заквітнее святыня Мая».

Псалом 132

Песня ўзыходжання.

Усё, што добра і што прыгожа — Гэта жыць братам усім разам.

Як алей з галавы зыходзіць на бараду, бараду Аарона, Зыходзіць на аметы вопраткі ягонай.

Як раса Ярмонская, што зыходзіць на горы Сіёнскія, Бо так запаведаў Бог дабраслаўленне і жыццё да сканчыны века.

Псалом 133

Песня ўзыходжання.

У дзень цяперашні дабраслаўце Бога ўсе рабы Божыя, Што стаяць у храме Божым, у двары Бога нашага.

Ноччу ўздыміце рукі вашы да святыні яго І дабраслаўце Госпада.

Дабрасловіць цябе Бог з Сіёну, Што сатварыў неба і зямлю.

Last updated