Кафісма 20
Псалом 143
Псалом Давіда. На Галіафа.
Дабраславены Ўладар Бог мой, Што навучае рукі мае да вайны і пальцы мае да барацьбы.
Міласэрнасць мая, і прытулак мой, Заступнік мой і Збавіцелю мой, Абаронца мой і мае Спадзяванне, Ён падпарадкуе мне народ мой.
Што такое чалавек, Божа, што Ты адчыняешся яму? Ці сын чалавечы, што Ты клапоцішся пра яго?
Чалавек падобны пару, Дні ягоныя як цень знікаюць.
Божа, нахілі нябёсы і зыйдзі, Дакраніся да гор, і задымяцца яны.
Пашлі маланкі Твае і паплавяцца, Пашлі стрэлы Твае і змятуцца яны.
Працягні руку Тваю з вышыні і схапі мяне, І збаві мяне ад вады глыбокай і ад рук чужынцаў.
Іх вусны гавораць няпраўду, І рука іх — рука крыўды.
Божа, запяю Табе песню новую, На псалціры дзесяціструннай ўзыграю Табе.
Ты даруеш ратаванне царам, Вызваляеш Давіда раба Твайго ад мяча лютага.
Збаві мяне і вызвалі з рук чужынцаў, Іх вусны кажуць крыўду, і рука іх — рука няпраўды.
Сыны іх, як маладыя сады, моцныя маладосцю, Дачкі іх прыбраныя і ўпрыгожаныя быццам храм.
Засекі іх поўныя, перапоўненыя тым і іншым, Авечкі іх зашматпладавітыя, памнажаюцца на пашывах сваіх, валы іх тлустыя.
Ні крадзяжу, ні прапажу няма ў іх, Ні крыку на іхніх вуліцах.
Шчаслівымі лічаць людзей, якія маюць ўсё гэта. Але шчаслівыя людзі, што Госпада Бога маюць.
Псалом 144
Пахвальная песня Давіда.
Усхвалю Цябе, Божа мой, Цару мой, І дабраслаўлю імя Твае на векі і векі вечныя.
На ўсялякі дзень буду дабраславіць Цябе І хваліць імя Твае на векі і векі вечныя.
Вялікі і праслаўны Госпад, Няма абмежавання велічы Тваёй.
Род і род усхваляць справы Твае і моц Тваю ўзвесцяць, Пра хараство славы сятыні Тваёй распавядуць і пра цуды Твае паведаюць.
Пра моц вялікую Тваю будуць казаць І пра веліч Тваю паведаюць.
Мноства дабрыні Тваёй прыгадаюць І праўдзе Тваёй узрадуюцца.
Шчодры і міласэрны Божа, Шматцярпялівы і шматміласны.
Міласэрны Бог да ўсяго, І шчодрасць Яго ва ўсіх справах Ягоных.
Няхай уславіць Цябе, Божа, усё сатворанае Табою, І прападобныя Твае няхай дабраславяць Цябе.
Няхай славу царства Твайго кажуць І пра моц Тваю паведаюць.
Распавядуць сынам чалавечым пра сілу Тваю І пра славу хараства Царства Твайго.
Царства Твае — Царства на ўсі часы, і Дзяржава Твая ва ўсякім родзе і родзе. Верны Госпад усім словам Саім і святы ва ўсіх справах Сваіх.
Падтрымлівае Бог усіх падаючых І ўздымае ўсіх нізрынутых.
Вочы ўсіх на Цябе глядзяць, Ты падаеш усім ежу дабрачасова.
Адчыняеш Ты руку Сваю І усялякае жывое жаданне добрае выконваеш.
Правядны Божа ва ўсіх шляхах Сваіх І святы ва ўсіх справах Сваіх.
Блізка Бог да ўсіх, хто заклікае Яго, Хто заклікае Яго па праўдзе.
Волю богабаязных выконвае І малітву іх чуе і ратуе іх.
Захавае Бог усіх любячых Яго, А грэшных усіх панішчыць.
Славу Богу выкажуць вусны мае, І дабраўславіць усялякая плоць імя святое Яго на век і векі вечныя.
Псалом 145
Алелюйя. Аггея і Захарыі.
Хвалі, душа мая, Бога, усхвалю Бога ў жыцці маім, Пакуль існую, спяваю Яму.
Не спадзявайцеся на паноў і сыноў чалавечых — Бо не ратуюць яны.
Зыдзе дух ад яго і звернуцца ў зямлю сваю, У той жа дзень загінуць усе намеры яго.
Шчаслівы, каму дапаможца Бог Якава, Спадзяецца ён на Ўладара Бога свайго:
Што сатварыў неба і зямлю, Мора і ўсё, што ў ім, што трымае праўду вечна,
Што сатварае суд пакрыўджаным, Што дае ежу галодным, Бог вызваляе вязняў.
Бог ацаляе сляпых. Бог уздымае прыгнечаных, Бог любіць правяднага.
Бог прымае вандроўніка, Сірага і ўдаву шкадуе і знішчыць шляхі грэшнага.
Будзе валадарыць Божа вечна, Бог твой, Сіён, ад роду да роду.
Псалом 146
Алелюйя.
Усхваляйце Бога, бо добра спяваць Яму. Няхай будзе хвала наша асалодай для Госпада.
Будуе Ерусалім Госпад І сабярэ раскіданы Ізраіль.
Загаіць сэрцы засмучаныя І суцешыць засмучэнні іх.
Пералічыць мноствы зорак І для кожнай імя знойдзе.
Вялікі Бог наш, і вялікая моц Яго, Розум Яго неабмежаваны.
Узвышае рахманых Божа, Грэшных жа прыніжае да зямлі.
Пачынайце славіць Бога, Спявайце Богу нашаму на гуслях,
Што апранае неба хмарамі і прыгатаўляе для зямлі дождж, Што вырошчвае на гарах расліны для службітаў чалавека,
Што дае скаціне і птушанятам вароны ежу іх, Калі яны заклікаюць Яго.
Не на дужасць, як у каня, глядзіць Бог, Не да хуткасці ног дабраспрыяе.
Дабраспрыяе Бог да багабаязных І да тых, хто спадзяецца на міласэрнасць Ягоную.
Псалом 147
Алелюйя. Аггея і Захарыі.
Усхваляй, Ерусаліме, Бога, Хвалі Бога твайго, Сіён.
Бо Ён — моц брамаў тваіх, Дабраславіў сыноў тваіх у цябе.
Сатварае мір у межах тваіх, Багатым хлебам насычае цябе.
Пасылае слова Свае да зямлі, Хутка спаўняецца слова Ягонае.
Дае снег Свой, як воўну, Змрок, быццам попел, пасыпае,
Кідае град быццам жыта сее. Хто вытрывае мароз Ягоны?
Пашле слова і растопіць холад, Дыхне дух Ягоны, і пацякуць воды.
Узвяшчае слова Свае Якаву, Апраўданні і суд Свой Ізраілю.
Не зрабіў так астатнім народам, І суд Свой не з’явіў ім.
Псалом 148
Алелюйя. Аггея і Захарыі.
Хваліце Бога з неба, Хваліце Яго ў вышы́нях.
Хваліце Яго, усе анёлы Ягоныя, Хваліце Яго, усе ваяўнічыя Яго.
Хваліце Яго, сонца і месяц, Хваліце Яго зоркі і святло.
Хваліце Яго, нябёсы нябесные І воды над нябёсамі.
Няхай ўсхваляюць імя Божае, Бо Ён мовіць — і робяцца, нагадвае — і сатварюцца.
Усталяваў іх на векі і векі вечныя, Паклаў загад — і не пройдзе ён.
Хваліце ад зямлі Госпада, Рыбы вялізныя і бездані,
Полымя, град, снег, лёд і бура, Што выконваюць волю Ягоную.
Горы з прыгоркамі, Кедры і дрэвы пладаносныя,
Звяры і скаты ўсе, Га́ды і птушкі пярнатыя.
Цары зямныя і людзі ўсе, Паны і ўсе зямныя начальнікі,
Маладыя з маладзіцамі, Юнакі і старэйшыны.
Да ўславяць імя Божае, узвышняе імя Адзінага, Слава Яго на зямлі і на небе.
І ўздыме моц людзей сваіх, Песню ўсіх святых Яго, сыноў Ізраіля, людзей, што ідуць да Яго.
Псалом 149
Алелюйя.
Спявайце Богу песню новую, Хваліце Яго ў царкве прападобных.
Да ўзрадуецца Ізраіль аб Сатварыўшым яго, І сыны сіёнскія няхай вясяляцца пра Цара свайго.
Да ўсхваляць Яго ў голас, Пад цімпан і псалцір няхай спяваюць Яму.
Бо дабраспрыяе Бог людзям Сваім, І рахманых узнясе да ратавання.
Усхваляцца прападобныя ў славе І ўзрадуюцца на ўзлежышчах сваіх.
Усхваленні Госпада на вуснах іх, Мячы навостраныя ў руках іхніх.
Сатвораць помсту сярод народаў І выкрыванне сярод людзей.
Звяжуць цароў іх путамі І паноў іх — жалезнымі ланцугамі.
Сатвораць над імі суд, як напісана. Слава такая ўсім прападобным належыць.
Псалом 150
Хваліце Бога, што са святымі Сваімі, Хваліце Яго, што са святым войскам Сваім.
Хваліце Яго за моц Яго, Хваліце Яго за шматвялікасць Ягоную.
Хваліце Яго голасам трубным, Хваліце Яго на псалціры і гуслях.
Хваліце Яго хорам галасоў с тымпанамі, Хваліце Яго на струнах і арганах.
Хваліце Яго на кімвалах дабрагалосных, Хваліце Яго на кімвалах услаўлення.
Усялякі подых няхай усхваляе Госпада.
Асобны псалом
Гэты псалом напісаны Давідам асобна, Па-за колькасцю ста пяцідзесяці псалмаў, Калі ён біўся з Галіафам.
Самы малы быў сярод братоў маіх, Самы малады ў доме бацькі майго, пасвіў ягнят бацькі майго.
Рукі мае зрабілі арган, Пальцы мае зрабілі псалцір.
Хто ўзвесціў Богу майму? Сам Бог, Сам пачуў.
Сам паслаў Анёла Свайго і прыняў мяне ад авечага статку бацькі майго. І памазаў мяне алеем памазання Свайго.
Браты мае прыгожыя і вялікія, Але не дабраспрыяў да іх Божа.
Пайшоў насустрач іншапляменніку, І ён пракляў мяне імёнамі балванаў сваіх.
Я ж узяў меч і абезгаловіў яго, І зняў пагарду ад сыноў Ізраіля.
Last updated