Кафісма 12
Псалом 85
Малітва Давіда.
Дахілі, Божа, вуха Твае, І пачуй мяне, бо бедны я і ўбогі.
Захавай душу маю багабаязную, Ратуй раба Твайго, Божа мой, што спадзяецца на Цябе.
Памілуй мяне, Божа, Бо цэлы дзень заклікаю Цябе.
Узвясялі душу раба Твайго, Бо да Цябе узнёс душу сваю.
Бо Ты, Божа, Добры і Рахманы І шматміласны да ўсіх, хто кліча Цябе.
Прымі, Божа, малітву маю І пачуй голас малення майго.
У дзень смутку заклікаў Цябе, І пачуў мяне.
Няма падобнага да Цябе сярод багоў, Божа, Няма падобнага па справах Тваіх.
Усе народы, што сатварыў Ты, прыйдуць і паклоняцца Табе, Божа, І ўславяць імя Твае.
Бо Вялікі Ты і творыш цуды, Ты Бог Адзіны.
Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой, і пайду ў праўдзе Тваёй Да ўзвясяліцца сэрца мае ў трапятаннi ад імя Твайго.
Праслаўлю Цябе, Божа мой, ад усяго майго сэрца, Вечна славіць буду імя Госпада.
Бо вялікая дабрыня Твая да мяне, Вызваліў душу маю ад пекла апраметнага.
Божа, пераступаючыя закон падняліся на мяне, І процьма дужэйшых шукае душу маю, і не маюць Бога перад сабою.
І Ты, Божа мой, Шчодры, і Шматміласны, І Шматцярпялівы, і Добры, і Існы
Ўбач мяне, і пашкадуй мяне, і дай моц дзіцяці Твайму, І ратуй сына рабы Тваёй.
Зрабі мне зазнаку дабра, і да ўбачаць нянавіснікі маі і пасаромяцца, Бо Ты, Божа, дапамог мне і суцешыў мяне.
Псалом 86
Сынам Карэявым. Псалом. Песня.
Падмурак Божы на гарах святых, Любіць Божа брамы Сіёна болей усіх сяліб Якавых.
Славутае кажуць пра цябе, горад Божы.
Узгадаў Рааў і Вавілон, дзе ведаюць Мяне, І іншапляменнікаў, і з Ціру, і людзі эфіёпскія, якія былі там.
Маці Сіён кажа: «Чалавек народзіўся там, І Сам Узвышні заснаваў яго».
Бог паведае напісаннае пра людзей І князёў, што былі там.
Бо Сіён — сяліба ўсіх вясялячыхся.
Псалом 87
Песня. Псалом. Сынам Карэя. На прыладзе Махалаф для спявання. Павучэнне Ямана Язрахіта.
Божа, Божа ратавання майго, і днём заклікаю, І ноччу перад Табой.
Да ўзыде да Цябе малітва мая, Дахілі вуха свае да малення майго.
Бо напоўнілася ліхам душа мая, І жыццё мае набліжаецца да апраметнай.
Далічыўся да зышоўшых у магілу, Быў як чалавек бездапаможны.
Сярод мёртвых свабодны, сярод пакрытых язвамі ў грабах, Пра якіх забыўся Ты, якія адпрэчаны ад рукі Тваёй.
Пакланы я ў апраметнай. У магіле цёмнай, у цені смяротнай.
На мне зацвердзіў лютасць Сваю, І ўсе хвалі Твае найшлі на мяне.
Падаліў знаёмых маіх ад мяне, агідным зрабіўся для іх, Праданы быў і няма мне выйсця.
Вочы мае знемаглі ад пакуты, Усклікаю да цябе, Божа, увесь дзень да Цябе рукі мае ўздымаю.
Няўжо для мёртвых цуды Свае творыш? Ці лекары ўваскрэсяць іх, і яны ўславяць Цябе?
Хто паведае ў труне пра дабрыню Тваю? І праўду Тваю — у пагібелі?
Хіба зведае хто пра цуды Твае ў цемры, І праўду Тваю ў зямлі забыцця?
І я да Цябе заклікаю, І з раніцы малітва мая апярэдзіць Цябе.
Навошта, Божа, адхіліў душу маю ад Сябе, І адвярнуў твар Твой ад мяне?
Бедны я і турботах ад юнацтва майго, Падняўся, змірыўся і знямог.
На мяне прыйшоў гнеў Твой, Застрэшанні Твае патрэслі мяне —
Абышлі мяне як вада, Увесь дзень асягаюць мяне.
Падаліў ад мяне сябра і блізкага, І знаёмых маіх ў час пакут.
Псалом 88
Павучэнне Яфана Язрахіта.
Пра дабрыню Тваю запяю, Божа, З роду ў род узвешчу праўду тваю вуснамі маімі.
Бо казаў: «Навек міласэрнасць сатворыца». На Небе зацверджана праўда Твая.
«Запаведаў запавет выбраным Маім, Прысягаў рабу Майму Давіду:
На век зацверджу семя твае І ўтрымаю з роду ў род прастол твой».
Уславяцца на Небе цуды Твае, Божа, Бо праўда Твая у царкве святых.
Бо хто зроўнiцца на небе з Госпадам? Ці хто падобны Богу сярод сыноў Божых?
Бог славіцца ў царкве святых, Вялікі і грозны Ён для атачаючых.
Божа, Божа сілаў, хто падобны Табе? Моцны Ты, Божа, і вакол цябе праўда Твая.
Ты ўладарыш дзяржавай марскою, Уздымаючыяся хвалі ўтаймуеш Ты.
Ты ўтаймаваў ганарлівага, быццам пабітага, Моцай сілы Сваёй рассеяў усе ворагі Твае.
Табе належыць неба, і Табе належыць зямля, Сусвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.
Поўнач і мора сатварыў Ты, Фавор і Ярмон імю Твайму ўзрадуюцца.
Твая рука моцная. Да ўмацуецца рука Твая, да ўзнясецца правіца Твая.
Справядлівасць і суд — гэта Прастол Твой, Міласэрнасць і праўда крочаць наперадзе Цябе.
Шчаслівыя тыя, хто песню перамогі ведае, Яны ў святле твару Твайго пойдуць,
І пра імя Твае радавацца пачнуць, І праўдай Тваёй уздымуцца.
Бо слава сілы іх — гэта Ты, І ў дабраспрыянні Тваім уздымецца рог наш.
Бо ад Бога захова, Ад Святога нашага Цара Ізраіля.
Некалі казаў ва ўяве сынам Тваім: «Даў дапамогу моцнаму, Узнёс выбранага ад людзей Маіх.
Абраў Давіда раба Майго, Алеем святым памазаў яго.
Бо рука Мая захавае яго, І моц Мая ўзмацніць яго.
Нічога не зробіць вораг яму, І сын бяззаконня не зробіць ліха яму.
І ворагаў ягоных перад тварам яго ссяку, І нянавіснікаў яго перамагу.
І праўда Мая і міласэрнасць назаўжды з ім, І імем Маім узмацніцца гонар ягоны.
І пакладу на мора руку яго і на рэкі — правіцу яго.
Ён закліча да мяне: „Ойча мой Ты, Бог і Заступнік ратавання майго.“
І Я першынцам зраблю яго, Вышэй за ўсіх цароў зямных.
Навекі захаваю ласку да яго, І запавет Мой будзе верны яму.
І не перапыницца навекі семя яго, І прастол яго стане, як дзень неба.
Калі парушаць сыны яго запавет Мой, І не пачнуць хадзіць па судах маіх,
Калі праўду Маю апаганяць, І запаветаў Маіх не захаваюць,
То наведаю жазлом бяззаконні іх, І ранамі — няпраўду іх.
Але міласэрнасць Сваю не адніму ад іх, І праўду Сваю не перамяню.
Не парушу запавета Майго, І не адмоўлюся ад слоў Сваіх.
Аднойчы Я прысягаў у святыні Сваёй, Давіду ці не буду ілгаць?
Семя ягонае навекі будзе, І прастол ягоны узмацню як сонца перад Мной
І як месяц навекі. І Сведка на небе верны».
Ты ж адрынуў, і пагардзіў, І ўгневаўся на памазанага Твайго.
Знішчыў запавет з рабом Тваім, Змяшаў з зямлёй святыню ягоную.
Парушыў апоры ягоныя, Разбурыў крэпасць ягоную.
Раскрадаюць у яго ўсе міма ходзячыя, Стаў пагардай для суседзяў сваіх.
Узняў руку супастатаў ягоных, Радуюцца усе ворагі яго.
Не дапамог зброі ягонай, І не заступіўся за яго ў бітве.
Адняў ачыщэнне яго, І прастол ягоны скінуў на зямлю.
Скараціў дні часу яго, Пакрыў сорамам.
Даколі, Божа, адвярнуўся ад нас? Даколі гарэць гневу Твайму?
Узгадай немачную існасць маю. Ці дарэмна сатварыў усіх сыноў чалавечых?
Які чалавек пажыве і не ўбачыць смерці? І хто збавіць душу сваю ад лап апраметнай?
Дзе даброты Твае старажытныя, Божа, Аб якіх Ты прысягаў Давіду ў праўдзе Тваёй?
Узгадай, Божа, пагарду рабоў Тваіх, Якую я трымаў у сэрцы сваім ад людзей,
Пагарджалі мяне ворагі Твае, Божа, Пагарджалі змену памазанага Твайго.
Дабраславены Бог навекі! Так, так.
Псалом 89
Малітва Маісея, чалавека Божыя.
Божа, прытулак быў для нас ад роду да роду.
Перш, чым узняліся горы, і сатварылася зямля і сусвет, Ад веку і да веку Ты быў.
Не адвярніся ад нас змірыўшыхся, Бо Ты казаў: «Звярніцеся сыны чалавечыя!»
Бо тысяча гадоў перад Тварам Тваім, Божа, што дзень учорашні, Які прайходзіць, як варта начная.
Нікчэмныя іх гады, як трава ранішняя пройдуць, Раніцай заквітнее, а ўвечары паападзе і засохне.
Бо змаліліся ў гневе Тваім, І патрэсліся ад лютасці Тваёй.
Ляжаць бяззаконні нашы перад Табой, І век наш пад святлом Твару Твайго.
Бо ўсе дні нашы скончаюцца, І ў гневе Тваім змаліліся.
Гады нашы што павуцінне павучае, дзён нашых — семдзесят год, а ў сілах — восемдзесят год, І большасць з іх — праца і хвароба, і ўціхамірымся і навучымся.
Хто зведаў моц гнева Твайго, І ў страсе Тваім гнеў Твой спасціг?
Руку Тваю з’яві нам І абарані мудрасцю сэрца наша.
Не звяртаешся, Божа, да нас даколі? І уміласэрніся да рабоў Тваіх.
Напоўнімся з раніцы міласэрнасцю Тваёй, Божа, І ўзрадуемся і ўзвясялімся.
Ва ўсе дні нашы ўзрадуемся, за ўсе дні, што Ты змаліў нас, За гады, у якія бачылі ліха.
І ўбач рабоў Тваіх, сатвораных Табой, І навучы сыноў іх.
І заззяе святло Ўладара Бога нашага на нас, І справы нашых рук выправі ў нас, і справы рук нашых выправі.
Псалом 90
Пахвальная песня.
Хто жыве дапамогай Вышняга, Той прытулак знайшоў ў Бога Нябеснага.
Кажа Богу: «Заступнік мой і Прытулак мой, Бог мой і спадзяюся на Яго».
Бо Ён ратуе цябе ад сеткі лаўца І ад ліхога слова.
Плячом Сваім абніме цябе, і пад крылом Ягоным захаваешся, Як зброя абароніць праўда Яго.
Не бойся жаху паўночнага, Ні стралы, што ляціць днём.
Ні істоты, што вылазіць з туману цемры, Ні беса прыходзячага апоўдні.
Зваліцца вакол цябе тысяча, і процьма ад цябе падзе, Але да цябе не наблізяцца.
Глядзець вачамі сваімі будзеш І ўбачыш адданне грэшным.
Бо Ты, Божа, спадзяванне мае, Вышняга зрабіў спадзяваннем сабе.
Не зойдзе да цябе ліха, І рана не наблізіцца да цела твайго.
Бо Анёлам Сваім запаведаў пра Цябе Захаваць Цябе на шляхах тваіх усіх.
На рукі возьмуць цябе, І не спатыкнешся аб камень нагою сваёй.
На аспіда і васіліска наступіш, І адпнеш ільва і змяю.
«Бо на Мяне спадзяваўся, і ратую яго, Захаваю яго, бо зведаў імя Мае.
Ускліча да мяне і пачую яго, З ім буду ў бядзе, забяру яго і праслаўлю яго.
Падоўжу дні ягоныя І з’яўлю ратаванне Яму».
Last updated