Кафісма 19

Псалом 134

Алелюйя.

Хваліце імя Божае, Хваліце, рабы Божыя,

Што стаяць ў храме Госпада, У двары дома Бога нашага,

Хваліце Бога, бо дабрадзейны Божа, Спявайце імя Яго салодкае.

Бо Якава абраў Сабе Бог, Ізраіль паклаў у набытак Сабе.

Бо спазнаў я вялікасць Госпада, Ён Бог над усімі багамі.

Усё, што пажадае, творыць Бог На небе, на зямлі, на моры і на прасторах усіх.

Ён уздымае хмары ад краю зямнога, ператварае маланкі ў дождж, Вецер уздымае са сховішч Сваіх.

Ён знішчыў першынцаў ягіпецкіх — Ад людзей да скатоў іх.

Паслаў зазнакі Свае пасярод цябе, Егіпет, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных, Знішчыў народы шматлікія і цароў вялікіх:

Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, І ўсе царства ханаанскія.

І даў у спадчыну зямлю іх — Набытак Ізраілю, людзям Сваім.

Божа, імя Твае навекі, І памяць пра Цябе ад роду да роду.

Бо су́дзіць Госпад народ Свой, І да рабоў Сваіх змілуецца.

Балваны паганскія са срэбра і золата — Зроблены рукамі чалавечымі.

Вусны маюць, але не кажуць, Вочы маюць, але не бачаць,

Вушы маюць, але не чуюць Няма подыху ў вуснах іх.

Падобныя да іх няхай зробяцца і ўсе ствараючыя іх, І тыя, хто на іх спадзяванне ўскладаюць.

Дом Ізраіляў, дабраслаўце Бога! Дом Ааронаў, дабраслаўце Бога! Дом Левін, Госпада дабраслаўце!

Багабаязныя, дабраслаўце Госпада! Дабраславены Бог Сіёна, што жыве ў Ерусаліме.

Псалом 135

Песня ўзыходжання.

Праслаўце Бога, бо міласэрны, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Праслаўце Бога багоў, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Праслаўце Ўладара́ ўладароў, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Сатварыў Адзіны цуды вялікія, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Сатварыўшага неба мудрасцю, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Зацвердзіў зямлю на водах, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Сатварыў Адзіны свяціла вялізныя, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Сонца — для часу дзённага, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Зоркі з месяцам — для часу начнога, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Паразіў Егіпет і першынцы ягоныя, Бо вечна міласэрнасць Яго.

І звёў Ізраіль з асяродзя гэтага, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Рукою дужай і сілай звышняй, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Падзяліў на часткі Чырвонае мора, Бо вечна міласэрнасць Яго.

І правёў Ізраіль пасярод яго, Бо вечна міласэрнасць Яго.

І знішчыў фараона і войска яго ў моры Чырвоным, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Правёў людзі Свае цераз пустэльню, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Панішчыў цароў вялікіх, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Панішчыў цароў дужых, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Сігона, цара Амарэйскага, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Ога, цара Васанскага, Бо вечна міласэрнасць Яго.

І даў зямлю іх у спадчыну, Бо вечна міласэрнасць Яго.

У спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Калі прыгнечаныя былі, узгадаў нас, Бо вечна міласэрнасць Яго.

І вызваліў нас ад ворагаў нашых, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Падае ежу ўсялякай плоці, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Праслаўце Бога Нябеснага, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Псалом 136

Давіду, цераз Ярэмію.

На рэках Вавілонскіх, там сядзелі мы і плакалі, Калі ўзгадвалі Ерусалім.

На вербах пасярод яго Мы пакінулі гуслі нашы.

Бо, паланіўшыя нас, запыталі пра словы песень нашых, І, насміхаўшыся над намі, жадалі песень Сіёнскіх,

Як жа песні да Госпада Нам на чужой зямлі пеці?

Калі забуду Цябе, Ерусаліме, То няхай анямее рука мая.

Няхай ссохне ў горле язык мой, калі не ўзгадаю цябе, Калі не зраблю Ерусалім перавагай вяселлю ўсялякаму.

Узгадай, Божа, Ерусалім сынам эдомскім, што мовілі: «Знішчайце, знішчайце да высноў яго!»

Дачка вавілонава акаянная, Шчаслівы, хто аддасць табе тым, чым аддала ты нам.

Шчаслівы чалавек, Што паб’е немаўлят тваіх аб каменні.

Псалом 137

Псалом Давіда, Аггея і Захарыі.

Праслаўлю Цябе, Божа, усім сэрцам маім. І перад анёламі заспяваю Табе, бо пачуў словы вуснаў маіх.

Пакланюся храму святому Твайму і праслаўлю імя Твае святое, За міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо вышэй за ўсё імя святое Твае.

На ўсякі дзень, калі заклічу Цябе, хутчэй пачуй мяне, Памножы апеку душы маёй сілай Тваёй.

Да ўславаяць моц Тваю, Божа, усе зямныя цары, Бо пачулі словы вуснаў Тваіх.

І да ўшануюць шляхі Госпада, Бо вялікая слава Божая.

Бо высока Бог, Углядае прыгнечаных і высокае здалёк бачыць.

Калі крочу сярод скрухі, Ты жыватворыш мяне, На гнеўных ворагаў маіх Ты ўзняў далонь Сваю, і ратуе мяне рука Твая.

Бог аддасць за мяне, Божа, міласэрнасць Твая навекі, не пагрэбуй справай рук Тваіх.

Псалом 138

Кіроўцу хору. Давіда. Псалом Захарыі на чужбіне.

Божа, выпрабаваў мяне і зведаў мяне. Ты ведаеш, калі я сядаю, і калі падымаюся.

Прадбачыш здалёк, Ты бачыш усе думкі мае,

Ты даследаваў роўнасць шляху майго, І кожны крок мой бачыў наперад.

І няма падману на языку маім, Усё гэта, Божа, ведаеш Ты —

Ад першага і да апошняга. Ты сатварыў мяне, і зацвердзіў на мне руку Сваю.

Дзіўна Тваё веданне звыш мяне, Звыш разумення майго.

Куды пайду ад Духа Твайго? І ад Твару Твайго куды пабягу?

Калі ўзыду на неба — Ты там, Калі зыду ў пекла — Ты таксама там.

Калі дужыя крылы вазьму і за край мора палячу, І там рука Твая знойдзе мяне і затрымае мяне.

І казаў: толькі ноч схавае мяне, І цемра як светач для асалодаў маіх.

Але і цемра не цёмная для Цябе, і ноч як дзень заззяе, Як змрочна ноч для мяне, так светлая яна для Цябе.

Ты стварыў склад мой, З улоння матчынага прыняў мяне.

Слаўлю Цябе і палохаюся дзіўных спраў Тваіх, Цудоўныя яны, і разумее гэта душа мая.

Не ўтойлася ад Цябе косць мая, сатвораная Табою таямніча, Як склад мой у глыбінях зямных.

Несатворанага мяне ўжо бачылі вочы Твае, і ў кнізе Тваёй маі дні запісаны, Калі ніводнага з іх не было яшчэ.

Ушаноўваў заўсёды сяброў Тваіх, Божа, Замацаваліся плямёны іх.

Не пералічу іх, бо больш за пясок колькасцю. Зранку паднімуся і заўсёды перад Табою буду.

Калі б Ты, Божа грэшных панішчыў! Адыдзіце, ад мяне, крыважэрныя!

Дзёрзкія розумам яны, Дарэмна засяляюць гарады Твае.

Ненавідзіў я нянавіснікаў Тваіх, Божа, І грэбаваў ворагамі Тваімі.

Вялікай нянавісцю нянавідзіў іх, І маімі ворагамі былі яны.

Выпрабуй мяне, Божа, і зведай сэрца мае. Выпрабуй мяне, Божа, і зведай шляхі мае.

І калі ўбачыш, што на пагібельным шляху я, То накіруй мяне на шлях вечнасці.

Псалом 139

Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Аддзялі мяне, Божа, ад чалавек хлуслівых, Ад чалавека няправеднага вызвалі мяне.

Бо задумляюць у сэрцы сваім няпраўду, Увесь час рыхтуюцца да нападу.

Навастрылі языкі свае, як змеі, Атрута аспідава на вуснах іх.

Ратуй мяне, Божа, із рук грэшнага, ад людзей няправых аддзялі мяне, Бо жадаюць спатыкнення нагам маім.

Схавалі пыхлівыя пастку для мяне, Сплялі сетку нагам маім.

На шляху маім Засаду зрабілі.

Звярнуўся да Госпада: «Божа Ты мой, Пачуй, Божа, голас малення майго!

Божа, Божа, сіла ратавання майго, Ты ахінуў галаву маю пад час змагання,

Да не апраўдаюцца жаданні грэшных, што задумляюць супраць мяне. Не пакінь мяне, да не ўзганарацца.

Завадар жорстка атачаючых мяне Няхай звернецца на іх саміх.

Пакрый іх вуголлем палымяным, Пакутамі агарні іх, да не ўздымуцца.

Чалавек зламоўны не выправіцца на зямлі, Чалавека няправяднага ягонае ліха зловіць на пагібель.

Ведаю, што сатворыць суд Божа дзеля бедных І адпомсціць за ўбогіх.

Тады правядныя ўславяць імя Твае, Узрадуюцца справядлівыя перад тварам Тваім».

Псалом 140

Псалом Давіда.

Божа, заклікаю Цябе, пачуй мяне! Пачуй голас малення майго, калі заклікаю Цябе.

Да ўзнясецца малітва мая, як кадзіла перад Табою, Уздыманне рук маіх да Цябе — ахвяра вячэрняя.

Пастаў, Божа, ахаўніка вуснам маім І як дзверы зачыні вусны маі.

Не дай ухіліцца сэрцу майму ў словы падманы и самаапраўдання, Як робяць людзі бяззаконныя, не буду мець зносін з абранымі іх.

Няхай накіруе мяне міласэрна правядны выкрываннем, Алей жа грэшнага не ўмасціць галавы маёй, і малітва мая супраць дабрапрыемства іх.

Паглынуцца як камень у моры суддзі іхнія, А малітва мая пачуецца і пераможа.

Як ком зямляны рассыпаецца на зямлі, Так пасыпаюцца косці іх у пекле.

Бо да Цябе, Божа, Божа, вочы мае, На Цябе спадзяюся, не адымай таго ад душы маёй.

Захавай мяне ад сетак, што зрабілі для мяне, І ад пасткі робячых бяззаконне.

Зловяцца ў сетку сваю грэшныя, А я пазбягаю іх пакуль жывы.

Псалом 141

Павучэнне Давіда, калі маліўся ён у пячэры.

Голасам маім да Бога заклічу, Голасам маім да Бога памалюся.

Пралью перад Ім маленне мае, Пра скруху маю распавяду перад Ім.

Калі знікла мужнасць духа майго, Ты ведаў усе сцежкі мае, На шляху, па якім я крочыў, захавалі сетку для мяне.

Глядзеў вакол сябе, і не было нават знаёмага мне, Не было куды бегчы, і ніхто не прыйшоў ратаваць мяне.

Заклікаў Цябе, Божа, і мовіў: «Ты спадзяванне мае і частка мая на зямлі жывучых.

Пачуй голас малення майго, бо знікае дух мой, Захавай мяне ад ганіцеляў маіх, бо дужэйшыя за мяне.

Вывядзі з пячэры душу маю, і праслаўлю імя Твае. Аточаць мяне правядныя, калі ўшчодрыш мяне».

Псалом 142

Псалом Давіда, калі гнаўся за ім Авесалом, сын ягоны.

Божа, пачуй маленне мае, пачуй малітву маю ў ісціне Тваёй. Пачуй мяне ў праўдзе Тваёй.

І не судзі раба Твайго, Бо не апраўдзіца перад Табой ніхто з жывых.

Вось пагнаў вораг душу маю, ў зямлю затаптаў жыццё маё, Загнаў мяне як ў магілу быццам мёртвага.

У маркоце дух мой, І трапеча сэрца мае.

Узгадаў былыя часы, разважаў аб справах Тваіх, Аб сатвораным рукамі Тваім разважаў.

Узняў да Цябе рукі свае, Душа мая як зямля бязводная без Цябе.

Хутэй пачуй мяне, Божа, бо знікне дух мой, Не адвярні твар Твой ад мяне і не зраблюся, як зыходзячыя ў магілу.

Дай мне пачуць раніцою пра млоснасць Тваю, бо на Цябе спадзяваўся Пакажы мне, Божа, шлях, якім ісці, бо да Цябе даручыў душу маю.

Захавай мяне ад ворагаў маіх, Божа, Да Цябе прыбягаю.

Навучы мяне тварыць волю Тваю, бо Ты Бог мой. Дух Твой міласэрны няхай накіруе мяне да зямлі правай.

Імя Твайго дзеля, Божа, ажыві мяне, Праўда Твая няхай збавіць ад скрухі душу маю.

Па міласэрнасці Тваёй панішчы ворагаў маіх І панішч усіх супастатаў душы маёй, бо я раб Твой.

Last updated