Кафісма 16
Псалом 109
Псалом Давіда.
Казаў Бог да Бога майго:«Сядай па правую руку ад Мяне, Дакуль не пакладу ворагаў Тваіх да падножжа Твайго».
Жазло моцы пашле Табе Бог ад Сіёна, І пачнеш уладарыць над усімі ворагамі Сваімі.
З Табою пачатак у дзень славы Тваёй у святле святых Тваіх, «З улоння наперад часоў нараджэнне Твае».
Прысягаў Бог і не пераменіцца: «Ты святар па чыну Мелхісадэкаву».
Госпад паводле Цябе І панішчыць у дзень гнева Свайго цароў.
Асудзіць у народах і зашмат падзе, Ворагі Ягоныя галовы прыхіляць.
З плыні прыдарожнай будзе піць, Дзеля гэтага ўздыме галаву.
Псалом 110
Алелюйя.
Праслаўлю Цябе, Божа, усім сэрцам маім На радзе правядных, у царкве.
Вялікія справы Божыя, Даследаваны ўсе жаданні Ягоныя.
Слаўныя і дасканалыя справы Яго, Справядлівасць Яго будзе вечна.
Незабыўнымі сатварыў цуды Свае, Міласэрны і шчодры Божа.
Ежу падае багабаязным, Узгадаў запавет Свой вечны.
Моц спраў Сваіх узвесціў людзям Сваім, Даў ім здабытак народаў.
Справы рук Яго — праўда і справядлівасць. Верныя ўсе запаветы Яго,
І зацверджаны навекі вечныя, Сатвораныя ў праўдзе і правяднасці.
Вызваленне паслаў людзям Сваім, запаведаў навекі запавет Свой, Святое і грознае імя Ягонае.
Пачатак шматмудрасці — страх Божы, разумныя, хто трымае наказы Яго. Будзе вечнай хвала Яму!
Псалом 111
Алелюйя.
Шчаслівы багабаязны чалавек, Што палюбіў запаветы Божыя.
Дужымі на зямлі будуць нашчадкі ягоныя, Род правядных дабраславіцца,
Слава і багацце ў доме ягоным, І праўда яго будзе ад века да века.
Заззяе ў цемры святло правядным, Бо міласэрныя, шчодрыя і справядлівыя.
Дабро чалавеку шчодраму і пазычаючаму, Прыгатуе добры адказ на судзе і не пахіснецца.
Памяць вечная правяднаму, Не пабаіцца дурной гавэнды,
Цвёрда ён спадзяецца на Бога, цвёрдае сэрца яго, Не напалохацца, убачыўшы сваіх ворагаў.
Ён раздае, аддае бедным. Праўда яго будзе вечнай,
Сіла ягоная ўзносіцца ў славе, а грэшны глядзіць і злуецца, Паскругоча зубамі сваімі і знікне, загінуць мары ягоныя.
Псалом 112
Алелюйя.
Хваліце, дзеці Божыя, Хваліце імя Божае.
Хай дабраславіцца імя Божае Ад гэтага часу і навечна.
Ад усходу сонца і да заходу Хва́ліцца імя Божае.
Высока над народамі Бог, Вышэй неба слава Ягоная.
Хто як Уладар Бог наш?
Ён ў вышынях жыве, Назірае малыя неба і зямлі,
Уздымае ад зямлі беднага, І ад навозу ўзнімае ўбогага.
Каб пасадзіць яго з панамі, З панамі народа Свайго.
Заселіць няплодную ў хату, Як маці, што вясяліцца аб дзяцях сваіх.
Псалом 113
Алелюйя. Калі зыходзіў Ізраіль з Егіпта, Дом Якава — ад людзей паганых.
Зрабілася Іюдэя святыняй Яго, Ізраіль — мясцінай Яго.
Мора ўбачыла і ўцякло, І Ярдан пацёк назад,
Горы ўзыгралі як цяляты, І ўзгоркі — як авечкі.
Чаму, мора, ўцякло ты? І ты, Йардане, чаму назад пацёк?
Горы, чаму гуляеце як цяляты, І халмы — як авечкі?
Ад твару Божага трапеча зямля, Ад твару Бога Якава,
Што ператварае каменні ў азёры водныя, І скалы — у водныя крыніцы.
Не нам, Божа, не нам, но імю Твайму слава належыць Па міласэрнасці Тваёй і праўдзе.
Да не калі кажуць паганыя: «Дзе ж Бог іхні?»
Бог наш на небе і на зямлі, Усё, што жадае, сатворыць.
Балваны паганых з срэбра і золата — Справа рук чалавечых.
Маюць вусны, але не кажуць, Вочы маюць, але не бачаць,
Вушы маюць, але не чуюць, Насы маюць, але няма нюха ў іх,
Рукі маюць, але ж не адчуваюць, ногі маюць, але ж не пойдуць, Не ўсклічуць сваім голасам.
Падобныя да іх зробяцца і тыя, хто сатварыў іх, І хто спадзяецца на іх.
Дом Ізраіляў спадзяецца на Бога, Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць.
Дом Ааронаў спадзяецца на Бога, Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць.
Багабаязныя спадзяюцца на Бога, Бо Памочнік і Абаронца іх ёсць.
Бог узгадаў нас і дабраславіў нас, Дабраславіў дом Ізраіляў, дабраславіў дом Ааронаў,
Дабраславіў багабаязных, І малы́х і вялікіх.
Няхай дадасць Бог вам, Вам і дзецям вашым.
Дабраславеныя вы Богам, Што сатварыў зямлю і неба.
Неба нябеснае Богу, А зямлю даў сынам чалавечым.
Не мёртвыя ўсхваляць цябе, Божа, І не ў пекла зышоўшыя.
Але мы, жывыя, дабраславім Бога Ад гэтага часу і назаўсёды.
Псалом 114
Алелюйя.
Люблю я, калі чуе Бог голас малення майго,
Бо дахіліў вуха Свае да мяне, У любы́ дзень заклікаць буду.
Апанавалі мяне хваробы смяротныя, пакуты апраметныя апранулі мяне, Скруха і бядоты сустрэлі мяне, і заклікаў імя Госпада:
«О, Божа, ратуй душу маю!» Міласэрны Бог і Правядны, Бог наш шкадуючы.
Немаўлятаў абараняе Бог. Змаліўся і ратаваў мяне.
Звярніся, душа мая, у супакой свой, Бо Бог дабрадзейнічае да цябе.
Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, Ногі мае — ад спатыкнення.
Дабраўгоджу Госпаду У краіне жывых.
Псалом 115
Алелюйя.
Верыў, таму казаў, І зма́ліўся вельмі.
Я казаў у непрытомнасці сваёй: Ілжывы кожны чалавек.
Чым аддам Богу за ўсё, Што Ён даў мне?
Чашу ратавання прыму І імя Божае заклічу,
Малітвы мае да Бога ўзнясу Перад усімі людзьмі Яго.
Дабраўзгодна перад Богам Смерць прападобных Ягоных.
О, Божа, я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты вызваліў ад кайданоў мяне.
Табе прынясу ахвяру ўсхвалення, І імя Божае заклічу.
Малітвы мае Богу ўзнясу Перад усімі людзьмі Яго,
У дварах дому Божага, Сярод цябе, Ерусалім.
Псалом 116
Алелюйя.
Хваліце Бога ўсе народы. Усхваліце Яго людзі,
Бо замацавана міласэрнасць Яго на нас, І праўда Божая будзе вечна.
Псалом 117
Алелюйя.
Слаўце Бога Добрга, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Няхай кажа дом Ізраіляў: «Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».
Няхай кажа дом Ааронаў: «Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».
Няхай кажуць усе багабаязныя: «Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».
У цясноце заклікаў Бога, І прастораю адказаў мне.
Бог Памагаты мне, не напалохаюся, Што чалавек мне сатворыць?
Бог Памагаты мне, І я ўгледжу ворагаў маіх.
Лепей спадзявацца на Бога, Чым спадзявацца на чалавекаў.
Лепш спадзявацца на Бога, Чым на паноў спадзявацца.
Усе народы абышлі мяне, І імем Божым супрацьстаяў ім.
Атачаючыя аточалі мяне І імем Божым змагаўся з імі.
Агарнулі мяне, як пчолы соты свае, распаліліся, як куст палымяны, І імем Божым супрацьстаяў ім.
Штурхалі, каб паваліць мяне, Але Бог падтрымаў мяне.
Моц мая і песня мая Госпад, І быў мне ратаваннем.
Покліч радасці і ратавання ў сялібах правядных, Бо рука Божая моц з’явіла,
Рука Божая ўзняла мяне, Бо рука Божая моц з’явіла.
Не загіну і жывы буду, І паведаю справы Госпада.
Караючы карае мяне Божа, Але не аддасць да смерці мяне.
Адчыніце мне брамы праўды, Увайду ў іх і Бога ўслаўлю.
Гэта брамы Божыя, Пройдуць цераз іх правядныя.
Праслаўлю Цябе, бо пачуў мяне, І быў мне ратаваннем.
Камень,якім грэбавалі будаўнікі, Ён пакланы ў галаву вугла,
Ад Бога ён быў, І гэта дзівосна ў вачах нашых.
У гэты дзень, што сатварыў Бог, Узрадуемся і павясялімся Яму.
О, Божа! Ратуй жа! О, Божа! Паспяшай жа!
Дабраславены, хто ідзе дзеля імя Божага! Дабраславім вас з дому Божага.
Бог Уладар, і з’явіся нам, Збірайцеся сонмам да пакрываючых ахвярышча.
Бог мой Ты, і ўслаўлю Цябе Бог мой Ты, і ўзнясу Цябе. Услаўлю Цябе, бо пачуў мяне, і быў мне ратаваннем.
Слаўце Бога Добрга, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Last updated