Кафісма 4

Псалом 24

Псалом Давіда.

Да Цябе, Божа, узняў душу сваю, Божа мой, на Цябе спадзяюся, Да не пасарамлюся ў векі, да не пасмяюцца з мяне ворагі мае.

Бо ўсе, хто спадзяецца на Цябе, не пасаромяцца, А пасаромяцца тыя, хто робіць бяззаконне марнае.

Шляхі Твае, Божа, кажы мне І накірункі Твае пакажы мне.

Накіруй мяне на праўду Тваю, і навучы мяне, Божа, Бо Ты — Бог Збавіцель мой, на Цябе спадзяюся ўвесь час.

Узгадай шчодрасць Сваю І міласціну Тваю, што спрадвеку.

Грахі юнацтва майго і недасведчанасць маю не ўзгадай, Узгадай мяне па міласэрнасці Тваёй дзеля дабрыні Тваёй, Божа.

Бог міласэрны і правы, Таму накіруе саграшаючых на шлях.

Сціплых наставіць у праўдзе, Навучыць незласлівых шляхам Сваім.

Усе шляхі Божыя — дабро і праўда Для ўсіх, шукаючых запаветаў Яго і адчыненняў Яго.

Дзеля імя Твайго, Божа, ачысці грэх мой, Бо вялікі ён.

Чалавеку, які Бога баіцца, Таму Ён пакажа, якім шляхам пайсці.

Жыццё такога сярод дабра ўвядзецца, І род яго атрымае ўсю зямлю.

Бог — багабаязных моц, І Свой запавет дасць ім.

Вочы мае заўсёды да Бога, І Ён збавіць ад сетак ногі мае.

Угледзі мяне і пашкадуй мяне, Бо я самотны і бедны.

Скруха сэрца майго пабольшылася, Ад бядотаў збаві мяне.

Бач пакорлівасць маю і бярэмя мае цяжкае, І пакінь усе грахі мае.

Бач, як ворагі мае памножыліся, І як яны не справядліва мяне нянавідзяць.

Захавай душу маю і збаві мяне, Да не пасарамлюся, спадзяючыся на Цябе.

Нязласлівыя і справядлівыя прыляпіліся да мяне, Бо маю спадзяванне на Цябе.

Пазбаві, Божа, Ізраіль ад усіх бядотаў яго.

Псалом 25

Псалом Давіда.

Судзі дзеля мяне, Божа, бо я ў нязлобе хадзіў І, спадзяючыся на Бога, не саслабею.

Саспытай мяне, Божа, і выпрабуй, Паплаві нутро мае і сэрца мае.

Бо дабрыня Твая перад вачыма маімі, І я дабразаўгодны па праўдзе Тваёй.

Не сядзеў з процьмай мітуслівых, І да пераступаючых закон не заходзіў.

Узнянавідзіў раду хлуслiвых І з бязбожнікамі не сядзеў.

Памыю рукі свае з непавіннымі І абыду ахвярнік, Твой, Божа.

Каб пачуць голас пахвалы Тваёй І распавесці аб усіх цудах Тваіх.

Божа, палюбіў прыгажосць дома Твайго І месца, дзе засялілася слава Твая.

Да не панішчыш з бязбожнымі душу маю І з крыважэрнымі — жыццё мае.

У якіх у адной руцэ бяззаконне, А ў другой — хабарніцтва.

Я ж у нязлобе хадзіў, Збаві мяне, Божа, і пашкадуй мяне.

Нага мая стаіць на праўдзе, У царквах дабраславіць буду Цябе, Божа!

Псалом 26

Псалом Давіда. Наперад памазання.

Госпад — святло мае і збаўленне мае, каго мне баяцца? Бог абароніць жыццё мае, каго мне страшыцца?

Калі злодзеі наблізіліся да мяне, каб знішчыць плоць маю, Абражальнікі мае і ворагі мае, то знямоглі і зваліліся.

Калі выстраіцца на мяне полк, не забаіцца сэрца мае, Калі будзе на мяне бітва — на Бога спадзяюся.

Аднаго прасіў у Бога, і гэтага толькі жадаю: каб жыць мне ў доме Божым, Глядзець на прыгажосць Божыю і аведаць храм святы Яго.

Бо схаваў мяне ў селішчы Сваім, калі бедаваў я, Схаваў у патаемным селішчы Сваім, на гару ўзнёс мяне.

І зараз узняўу галаву маю на ворагі мае, абышоўшых мяне, Ахвяру зрабіў сялібе Яго — ахвяру пахвальбы і ўсклікнення пяю і спяваю Богу.

Пачуй, Божа, голас мой, якім клічу: Памілуй мяне і пачуй мяне!

Табе казала сэрца мае: да Бога жадаю. Жадае Цябе вока мае, Божа, твару Твайго шукаю.

Не адвярні твару Твайго ад мяне, не адхіліся ў гневе ад раба Твайго, Стань мне памочнік, не адрыні мяне, не пакінь мяне, Божа, Збавіцелю мой!

Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, Бог жа прыняў мяне.

Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой наставі мяне, На шлях праўды, вораг маіх дзеля.

Не аддай мяне нянавіснікам маім, Як падняліся на мяне сведкі хлуслівыя і няпраўдаю дыхаюхць.

Спадзяюся ўбачыць даброту Божыю На зямлі жывучых.

Спадзявайся на Бога, мужнейся і да мацуецца сэрца твае, І спадзявайся на Бога.

Псалом 27

Псалом Давіда.

Да цябе, Божа, усклічу, Госпадзе мой! Не прамаўчы да мяне, Бо калі маўчыш, то быццам зыходжу ў магілу.

Пачуй, Божа, голас малення майго, калі малюся да Цябе, Калі ўздымаю рукі мае да храма святога Твайго.

Не прыцягні мяне з грэшнымі, і з робячымі няпраўду не панішчы, Што кажуць «мір» блізкаму свайму, а ў сэрцы трымаюць лiха.

Падай ім, Божа, па справам іх і па хітрым спачынам іх, Па справам рук іх падай ім, падай ім, што належыць ім.

Бо не зразумелі яны спраў Божых, спраў рук Ягоных, Таму знішчы і не адраджай іх.

Дабраславены Божа, Бо пачуў голас малення майго!

Бог Памочнік мой і Абаронца мой, на яго спадзяецца сэрца мае, І дапаможа мне і расквiтнее плоць мая, і песнямі услаўлю Яго.

Госпад — сцвярджэнне людзей Сваіх, І збавіцельнае ратаванне Хрыста Свайго.

Барані людзі Твае і дабраславі набытак Твой, І абарані іх, і ўзнясі іх навекі.

Псалом 28

Псалом Давіда. Зыход скініі.

Прынясіце Богу, сыны Божыя, прынясіце Богу маладых ягнят, Прынясіце Богу славу і гонар.

Прынясіце Богу славу імя Яго. Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго.

Голас Божы на водах, Узгрукоча Бог славы на вялікіх водах.

Голас Божы дужы, Голас Божы шматпрыгожы.

Голас Божы нішчыць кедры, Змятае Бог кедры Ліванонскія.

І спапяліць іх як вала Ліванскага, А палюблёны Яго як дзіця адзінарожае.

Голас Бога спыняе полымя вогнішча.

Голас Бога патрасае пустэльню, Сатрасае Бог пустэльню Кадэш.

Ад голасу Бога ацяляюцца лані і агаляюцца дубравы. І ў храме кожны ўзносіца слава Яму.

Бог заселіць патоп, І будзе Царом навекі.

Бог падасць узмацненне людзям Сваім, Бог дабрасловіць людзей Сваіх мірам.

Псалом 29

Псалом Давіда. Песня на аднаўленне дома.

Узніму Цябе, Божа, бо Ты падняў мяне, І не даў павясяліцца маім ворагам пра мне.

Божа, Божа мой, я заклікаў Цябе, І Ты вылячыў мяне.

Божа, вызваліў ад пекла душу маю, Збавіў мяне ад зыходзячых да магілы.

Спявайце Богу прападобныя Яго, І слаўце памяць святыні Яго.

Бо гнеў у лютасці Ягонай, і жыццё даруе воля Яго, Увечар будзе плач, а раніцай — радасць.

Я ж казаў у бесклапотнасці сва1ёй: «Не пахіснуся ў векі.

Божа, дай моц дабрадзеям маім!» Але Ты адвярнуў ад мяне твар Свой, і пахіснуўся я.

Да Цябе, Божа, усклічу І да Бога майго памалюся.

Якая карысць ад крыві маёй, Калі спарахнець мне належыць?

Ці стане славіць Цябе попел? Ці ён узвесціць праўду Тваю?

Пачуў мяне Божа і пашкадаваў, Бо Бог — Памагаты мне.

Ператварыў мае слёзы ў радасць, Выкінуў вярэту маю, апаясаў вясялосцю.

Стане пеці Табе слава мая, і не засмуткую. Божа, Божа мой, славіць буду ў векі Цябе.

Псалом 30

Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Утрапёнасць.

На Цябе, Божа, спадзяваўся ніколі не марна, Праўдай Тваёю харані мяне і ратуй мяне.

Прыхілі вуха Свае да мяне і паспяшай збавіць мяне, Зрабіся мне Богам-абаронцай і сховішчам, каб ратаваць мяне.

Бо Ты дзяржава і прытулак мне. І імя Твайго дзеля навучай і пажыўляй мяне.

Адвядзі мяне ад сеткі гэтай, што схавана, Бо Ты Збавіцель мой, Божа.

У рукі Твае аддаю дух мой, Ратаваў Ты мяне, Божа, Бог праўды.

Узнянавідзіў Ты робячых марнае, А я ж на Госпада спадзяюся.

Узрадуюся і ўзвясялюся пра міласэрнасць Тваю, Бо Ты звярнуў увагу на незласлівасць маю, збавіў ад нястачаў душу маю.

Не пакінуў мяне ў руках варожых, Паставіў на прасторы ногі мае.

Памілуй мяне, Божа, бо смуткую, Зрабілася цьмяным ад лютасці вока мае, душа мая і нутро мае.

Бо знікла ў хваробе жыццё мае, і гады мае — у ўздыхненнях, Знемагла і збяднела моц мая, косці мае захісталіся.

Усе ворагі ганьбяць мяне, а найболей ўсяго — суседзі мае. Палохаюцца мяне знаёмыя, хто бачыць мяне, той бяжыць.

Забыты ў іх сэрцах я стаў, як той мёртвы, Зрабіўся як разбіты гліняны жбанок.

Бо чуў, як зняславяць мяне, хто навокал жыве, Калі забраць душу маю збіраліся.

Я ж на Цябе спадзяваўся, Мовіў, Ты Бог мой.

У руцэ Тваёй лёс мой, Збаві мяне ад рук ворагаў маіх, і ад ганіцеляў маіх.

Прасвяці твар Твой на раба Твайго, Ратуй мяне па міласэрнасці Тваёй.

Божа, да не марна заклікаю да Цябе, Да пасаромяцца бязбожнікі і зыдуць у пекла.

Няхай знямеюць вусны хлуслівыя, Абвінавачываючыя правяднага ганарліва і з пагардай.

Якое вялікае мноства дабрыні Тваёй, Божа, Ты захаваў для богабаязных, Прыгатаваў для ўсіх спадзяючыхся на Цябе перад людзьмі.

Схаваеш іх у таямніцы аблічча Твайго ад мяцяжу чалавеча, Захаваеш покрывам ад абурэння людскога.

Дабраславены Божа, Што быў міласарны да мяне ў горадзе замацаваным.

Я ж у непрытомнасці мовіў: «Адпрэчаны ад вачэй Тваіх!» Але пачуў Ты голас малення майго, калі заклікаў да Цябе.

Палюбіце Бога ўсе прападобныя Яго, бо праўду спаганяе Бог, І падасць цераз меру ўсім ганарлівым.

Мужнейцеся і да мацуецца сэрца ваша, Усе, хто спадзяецца на Бога.

Псалом 31

Псалом Давіда. Павучэнне.

Шчаслівыя, каму дараваныя беззаконні, І чыі пакрыты грахі.

Шчаслівы чалавек, каму Бог не ўзгадае грахоў, І вусны якога не маняць.

Косці мае адрахлелі, кал неі казаў, Бо стагнаў я ўвесь дзень.

Бо ноч і дзень на мне рука Твая, Зрабіўся пакутнікам як ад цярна.

Але віну сваю зведаў я, і грэх не схаваў свой, Прымі, Божа, споведзь маю, даруй бясчэснасць сэрца майго!

Таму моліцца ўсякі святы Табе Ў час дабраспрыяльны. І воды патопу не агорнуць яго.

Ты прытулак мой ад агарнуўшага мяне смутку майго, Радасць мая, збаві ад атанаючых мяне.

«Настаўлю цябе і накірую цябе на шляху гэтым, Вочы Мае да цябе ўвесь час.

Не рабіцеся як конь і асёл, што не маюць розуму, Чыі сківіцы вудзіламі прыцягнеш, калі яны не ідуць да цябе».

Мноства пакут грэшнаму, А спадзяючыхся на Бога аточыць Яго дабрыня.

Вясяліцеся пра Бога і радуйцеся правядныя, І хваліцеся ўсе правыя сэрцам.

Last updated