Кафісма 7
Псалом 46
Кіроўцу хору. Песня сынам Карэя. Псалом.
Успляшчыце ў далоні, усе народы, Усклікніце Богу радаснымі галасамі!
Бо страшны Госпад Вышні Бог І найвялікшый Цар па ўсёй зямлі.
Пакарыў людзей і народы Нам пад ногі нашы.
Дараваў нам набытак Свой, Прыгажосць Якава, якую палюбіў.
Узыде Бог пры ўсклікненнях, Узнімецца пры трубным голасе.
Спявайце Богу нашаму, спявайце! Спявайце Цару нашаму, спявайце!
Бо Цар усёй зямлі Бог, Спявайце Яму з розумам.
Валадарыць Бог над народамі, Бог сядзіць на прастоле Сваім.
Выбраныя з людзей сабраліся з Богам Аўрамавым, І на Божай землі магутна ўзвысяцца
Псалом 47
Песня. Псалом Сынам Карэя.
Вялікі Бог і праслаўлены ў Божым горадзе нашым, На гары Сваёй святой.
Дабрапачатак радасці ўсёй зямлі — горы Сіёнскія: На паўночным храбту горад Вялікага Цара.
Бог у харомах ягоных вызнаецца, Бо бароніць яго.
Вось сабраліся цары ўсёй зямлі, Аб’ядналіся разам.
І, убачыўшы гэта, здзівіліся, Збянтэжыліся, захісталіся.
Запакутвалі, Як ад болю парадзіха.
Ураганам вялікім Паразбіў караблі фарсійскія.
Гэта бачылі і так чулі ў горадзе Бога сілаў, У горадзе Бога нашага, што навечна заснаваў Бог.
Успрыялі, Божа, міласэрнасць Тваю Сярод людзей Тваіх.
Дзеля імя Твайго, Божа, так і слава Твая па ўсіх прыканцах зямлі, Праўдай напоўнена рука Твая.
Да ўзвясяліцца гара Сіёнская, І да ўзрадуюцца дачкі іудзейскія дзеля лёсаў Тваіх, Божа.
Абыдзіце Сіён і атачыце яго, Узвясціце ўсе вежы ягоныя.
Павярніце сэрцы свае да ўмацаванняў яго і падзяліцеся па сялібах яго. Каб паведаць пакаленням іншым.
Бо Той ёсць Бог наш на век і векі, Ён павадыр наш навечна.
Псалом 48
Кіроўцу хору. Сынам Карэя. Псалом.
Слухайце ўсе народы, Зразумейце ўсе насельнікі сусвету.
Земнародныя і сыны чалавечыя, Бедныя і багатыя.
Вусны мае выкажуць прамудрасць, І розум ў разважанні сэрца майго.
Да прыповесці прыхілю вуха мае, Загадкі мае ў струнах псалціры адчыню.
Чаго мне баяцца ў дзень судны, Калі бяззаконне шляхоў маіх абыдзе мяне?
Хто спадзяецца на сілу сваю І хваліца багаццем сваім вялікім.
І брат нават не вымаліць яго, Не дасць ён Богу выкуп за душу ягоную.
Кошту няма за ратаванне душы сваёй, І не будзе такога ўвек,
Каб жыць без канца І не ўбачыць магілы.
Вось бачыш, і мудрыя паміраюць разам з невукамі, Загінаюць і пакідаюць чужым багацце свае.
І гроб — жыллё іх навекі і жытло вечнае ад роду да роду, І клічуць зямлю імёнамі іх.
Не разумеюць людзі гонара свайго, Прыпадабняюцца скату неразумнаму, і робяцца як скот.
На шляху сваім блазнавалі, І ідучыя за імі таксама шлях гэты дабраславяць.
Яны як авечкі ў пекле і смерць пасвіць іх, і правядныя хутка запануюць над імі, І не дапаможа ім ніхто ў пекле, і славы сваёй не ўбачаць болей.
Але збавіць Бог ад пекла мяне, Калі прыме да Сябе.
Не зайздросць, калі разбагацее хто, Ці калі памножыцца слава дому яго.
Бо калі памрэ, то не возьме нічога, І слава ягоная не пойдзе за ім.
Дабраславіўся ён у жыці сваім, І славіў цябе, калі патураў яму.
Але пойдзе да роду бацькоў сваіх, Што ніколі не ўбачаць святла.
І чалавек, што ў пашане жыве, і не разумее гэта, Неразумнай жывёле падобны.
Псалом 49
Псалом Асафа.
Бог багоў, Уладар прамовіў І заклікаў зямлю ад усходу сонца да захаду.
Сіён, як карона, Зіхаціць прыгажосцю Ягонай.
Бог з’явіць Сябе, Бог наш, і не прамаўчыць, Полымя перад Ім узгарыцца, і вакол Яго бура вялікая.
Закліча неба звыш і зямлю Каб судзіць людзям сваім.
Збярыце да Яго прападобнных Ягоных, Што захавалі запаветы Ягоныя аб ахвярах.
І ўзвесцяць нябёсы праўду Яго, Бо Бог ёсць Суддзя.
«Пачуйце, людзі Мае, і кажу табе, Ізраіль, І сведчу Табе: Бог Бог Я твой ёсць.
Не за ахвяры твае дакараю цябе, Усеспаленні Твае заўсёды перада Мной.
Не вазьму цяляці з дому твайго, Ні казлоў са статку твайго.
Бо Маё ўсе есць звяры лясныя, Скаты і валы горныя.
Ведаю ўсе птушкі на небе, І прыгажосць зямная заўсёды перада Мной.
Калі б быў галодны, то не казаў бы табе, Бо Мой сусвет цэлы і ўсё, што ёсць у ім.
Ці ем Я мяса цялят, І ці п’ю казліную кроў?
Ахвяруй Богу ахвяру хвалення І падай Вышняму малітвы твае.
І пакліч Бога ў дзень бяды сваёй, І Я ўратую цябе, і ўславіш Мяне.»
Грэшным жа кажа Бог: «Навошта зараз прыпамінаеш праўду Маю, І запаветы Мае толькі на вуснах тваіх,
А сам узнянавідзіў павучэнні Маі І адрынуў словы Мае ад сябе?
Бо бачыў цябе з рабаўніком разам І з блудадзеем ты разам быў.
Вусны твае кажуць ліха, І язык твой пляце падман.
Паклёпнічаў на брата свайго, На сына мацяры сваёй узвёў ганьбу.
Гэта рабіў ты і не ўзгадаў потым, І вырашыў, што і Я не ўзгадаю як і ты.
Вось дакараю цябе І стаўлю цябе тварам перад грахамі тваімі.
Разумейце ўсе гэта, хто пра Бога забыў, Бо смерць забярэ і не будзе збавення.
Ахвяра хвалы славіць Мяне, І хто на шляху гэтым, таму з’яўлю ратаванне Свае.»
Псалом 50
*Кіроўцу хору. Псалом, што спеў Давід, Калі прыходзіў прарок Нафан, Апасля таго, як Давід зайшоў да Вірсавіі.
Даруй мне, Божа, па вялікай міласэрнасці Тваёй, І па вялікай шчодрасці Тваёй ачысці бяззаконне мае.
Шматкроць амый мяне ад бяззаконня майго І ад граху майго ачысці мяне.
Бо бяззаконне мае я ведаю, І грэх гэты заўсёды перад вачамі маімі.
Табе аднаму саграшыў і благое перад Табой сатварыў, І праўда будзе Твая, калі асудзіш мяне.
Бо вось я ў бяззаконнях запачаты, І ў грахах мяне маці нарадзіла.
А Ты праўду жадаеш, Невядомую і таямнічую шматмудрасць адчыніў мне.
Абрасі мяне расою, і ачышчуся, Амый мяне, і стану бялей чым снег.
Да вушэй маіх данясецца радасць і вяселле, І ўзрадуюцца косці мае.
Не глядзі на грахі мае І ўсе бяззаконні мае ачысці.
Сэрца чыстым зрабі мае, Божа, І правядны дух анаві ў сэрцы маім.
Не адпрэч мяне ад твару Твайго, І Духа Твайго Святога не аднімі ад мяне.
Падай мне радасць ад ратавання Твайго, І Духам уладарным падтрымай мяне.
Навучу бяззаконных шляхам Тваім, І бязбожныя да цябе звернуцца.
Збаві мяне ад крыві, Божа, Божа ратавання майго, Узрадуецца язык мой праўдзе Тваёй.
Божа, вусны мае адчыні, І вусны мае ўзнясуць славу Табе.
Калі б Ты жадаў ахвяры, то даў бы Табе, Але ж усеспаленні Табе не патрэбны.
Ахвяра Богу — дух упакораны, Сэрца пакорнае і мірнае Бог не абразіць.
Адаруй, Божа, дабражаданнем Тваім Сіён, І забудуюцца муры Ерусалімскія.
І тады ўпадабаеш ахвяру праўды, прынашэнні і ўсеспаленні, Тады пакладуць на алтар Твой быкоў.
Псалом 51
Кіроўцу хору. Павучэнне Давіда. Апсаля таго, як прыходзіў Доік Ідумянін, і казаў Саулу, Што Давід пайшоў у дом Ахімэлеха.
Чаго хвалішся ў злосці, герой? Бяззаконне робіш увесь дзень.
Няпраўду выдумляе язык твой, Як брытва вытанчэнная хітрасць твая.
Ліха любіш больш чым дабро, Няпраўду казаць — больш чым праўду.
Палюбіў словы пагібелі, мову няпраўды. Таму знішчыць цябе Бог да самага канца.
Вывержа цябе, высяліць з сялібы тваёй, Вырве як корань з зямлі жывой.
Убачаць правядныя і напалохаюцца, Пра яго пасмяюцца і кажуць:
«Вось чалавек, што не прызваў Бога Памагатым сабе, Але спадзяваўся на мноства багацця свайго і ўмацаваўся ў мітусні сваёй».
Я ж як масліна пладавітая ў сялібе Божай, Спадзяюся на міласэрнасць Божую ў векі вякоў.
Буду славіць Цябе век, бо сатварыў мяне, і пацярплю дзеля імя Твайго, Як дабро вялікае перад прападобнымі Тваімі.
Псалом 52
Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда.
Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім: Бога няма. Робіць брыдкія і агідныя справы, дабро ніколі не робіць.
Бог паглядае з Нябёс на сыноў чалавечых, Глядзіць ці шукае Яго тут хто-небудзь.
Ўсе паўхіляліся, годных нікога няма, Няма тых, хто творыць дабро, няма аніводнага.
Ці не разумеюць усе зло робячыя, Снедаючыя людзьмі як тым хлебам і Бога не заклікаючыя?
Там напалохаюцца дзе ніякага страху няма, Бо Бог рассыпаў косці чалавекаўгоднікаў, бо Бог заняхаіў іх
Хто дасць ад Сіёна ратаванне Ізраілю? Калі вызваліць Бог з палону людзей сваіх, узрадуецца Якаў, і ўзвясяліцца Ізраіль.
Псалом 53
Кіроўцу хора. На струнных прыладах. Павучэнне Давіда. Калі прыйшлі Зіфеі і спыталі Саула: «Ці не ў нас хаваецца Давід?»
Божа, дзеля імя Свайго ратуй мяне, І сілаю Тваёй судзі мяне.
Божа пачуй маленне мае, Зразумей словы вуснаў маіх.
Бо чужынцы паўсталі на мяне, і дужэйшыя шукаюць душу маю, І не трымаюць Бога перад сабою.
Вось Бог памагае мне, І Бог заступіцца за душу маю.
Зверне ліха на ворагаў маіх, Праўдай Сваёй панішчыць іх.
Добраахвотна прынясу ахвяры Табе, Праслаўлю імя Твае, бо дабро яно.
Ад усялякай турботы збавіў мяне, І ворагаў маіх угледзела вока мае.
Псалом 54
Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда.
Пачуй, Божа, малітву маю І не пагарджай маленнем маім.
Звярніся да мяне і паслухай мяне. Засмучаны турботамі маімі і збянтэжаны
Ад голасу ворагаў маіх і ад прыгнёту бязбожных, Бо робяць мне благое і ў гневе варагуюць са мной.
Сэрца мае трапеча, І страх смяротны напаў на мяне.
Страх і трапятанне найшлі на мяне, І накрыла мяне цемра.
І казаў: хто дасць мне крылы галубіныя, Каб уляцець і супакоіцца?
Скітаўся б удалечыні І схаваўся б ў пустэльні.
І оспада чакаў, Ратуючага мяне ад страху і ад буры.
Патапі іх, Божа, і падзялі языкі іх, Бо бачыў ў горадзе гвалт і бяззаконне,
Што дзень і ноч ходзіць па мурам яго, Хлусня пасярод яго і няпраўда.
І ліхва і ліха ў ім І не знікае з вуліц яго.
Калі б вораг панасіў мяне, сцярпеў бы, Калі б нянавіснік мой пагарджаў бы мной, то схаваўся б ад яго.
Але ж ты — чалавек адзінадушны, Уладар мой і сябра мой,
З якім я радаваўся разам хлебам, З якім хадзіў я ў храм Божы.
Да прыйдзе смерць на іх, і зыдуць у пекла жывыя, Бо падман у сялібах іх пасярод іх.
А я да Бога ўсклікаю, І Бог пачуе мяне.
Увечары і зранку, па поўднізвярнуся да Яго, І пачуе голас мой.
Ратуе душу маю ў супакоі ад тых, Набліжаючыхся да мяне, бо шмат іх супраць мяне.
Пачуе Бог і змірыць іх Існы перш вякоў. Бо неперамяніць іх, бо не баяцца яны Бога.
Паднялі руку на спадчыну Гасподню, Апаганілі запавет Божы.
Твары іх лагодныя, але ж гэта меч люты, Словы іх як алей, але ж гэта стрэлы.
Пакладзі на Бога турботы твае, І Ён суцешыць цябе, і не дазволіць ганьбы правяднага.
Ты, Божа, звядзеш іх у пекла гібельнае, Людзі крыві і ліха не пражывуць і паловы жыцця. Я, Божа, спадзяюся на Цябе.
Last updated