Кафісма 6
Псалом Давіда. Прыгадванне суботы.
Божа, да не ў лютасці Сваёй выкрывай мене,
Не ў гневе Тваім пакарай мяне.
Бо стрэлы Твае пранізалі мяне,
Ты паклаў на мне руку Сваю.
Няма вылячэння плоці маёй ад гнева Твайго,
Няма супакою ў касцях маіх ад грахоў маіх.
Бо злачынствы мае перасягнулі галаву маю,
І цяжар гэты вялікі гняце мяне.
Смярдзяць і гніюць раны мае
Ад шалёнай утрапёнасці маёй.
Пакутаваў і знямогся зусім,
Увесь дзень наракаючы хаджу.
Бо нутро мае ў запаленні,
І няма вылячэння плоці маёй.
Саслабеў і сагнуўся да зямлі,
Выў ад пакут сэрца майго.
Божа, перад табою ўсе жаданні мае,
І кожны стогн сэрца майго перад Табой.
Сэрца мае ў замяшанні, пакінула мяне моц мая,
І святла для вачэй маіх — і яго няма ў мяне.
Сябры і суседзі мае сталі супраць мяне,
І блізкія мае ад мяне адышлі.
І ўзмацніліся шукаючыя душы маёй, і шукаючыя ліха мне дамаўляюцца
І падман увесь дзень задумляюць.
А я, як глухі, не чую,
І, як нямы, не адкрываю вуснаў сваіх.
І быў як чалавек не чуючы,
І не маючы ў вуснах сваіх адказу.
Бо на Цябе, Божа, спадзяваўся,
І ты пачуешы мяне, Божа мой.
Бо казаў: «Да не вясяляцца ворагі мае», —
Што, калі пахіснуліся ногі мае, на мяне пышацца.
Бо я і да пакарання гатовы,
Бо грэх мой заўсёды перад мною.
Беззаконне свае ўсім абвяшчу
І пакаюся ў грасе маім.
Ворагі ж мае жывуць і замацаваліся больш за мяне,
І памножыліся нянавідзячыя мяне без віны.
За дабро мае аддалі мне ліхам,
Дабраспачыны абылгалі мае.
Не пакінь мяне, Божа, Божа мой,
Не адыдзі ад мяне.
Паспяшай на дапамогу мне,
Бож а ратавання майго.
Кіроўцу хору. Ідыюмфу. Псалом Давіда.
Казаў, засцеражуся на шляху маім, каб не грашыць сваім языком,
Паклаў забарону вуснам маім, калі з’явіўся бязбожны каля мяне.
Знямеў і змірыўся і замоўк дзеля дабрыні сваёй,
І грэх мой да мяне вярнуўся.
Распалілася сэрца мае,
І ў разважаннях маіх узгарэлася полымя, і казаў у сабе:
Кажы мне, Божа, канец мой, і колькасць дзён маіх,
Да зразумею, колькі мне засталося жыцця?
Вось як пядзямі замерыў дні мае, і колькасць іх як нішто перад Табой,
Бо мітусня ёсць кожны чалавек жывы.
Як той прывід ходзіць чалавек і ўсё марна мітусіцца,
Багацее і не ведае, каму застанецца гэта.
І зараз хто надзея мая як не Ты, Божа?
І табою створана ўся існасць мая.
Ад усіх бяззаконняў маіх збаві мяне,
На пагарду бязбожнаму аддаў Ты мяне.
Знямеў і не адчыняў я вуснаў маіх,
Бо гэтак пажадаў Ты.
Аднімі ад мяне пакаранне Твае,
Бо ад Тваёй моцнай рукі знікаю я.
Выкрываючы беззаконне, пакараў чалавека,
І як павуцінне вытанчыў душу ягоную, бо мітусня ўсялякі чалавек.
Пачуй малітву маю, Божа, і маленне мае пачуй,
Убачы слёзы мае, бо я перасяленец і іншаземец у Цябе, як бацькі мае.
Дай палягчэнне мне, і супакой мяне
Перш, чым адыду і знікну.
Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
Калі цярпеў, то Бога чакаў,
І пачуў мяне, і пачуў маленне мае.
І выцягнуў мяне з рову пакутаў, як з балотнай ціны,
І паставіў мяне на цвёрдую зямлю, і накіраваў крокі мае,
І паклаў у вусны мае песню новую, песню Богу нашаму,
Убачаць гэта шмат людзей і ўстрашацца, і пачнуць на Бога спадзявацца.
Шчаслівы чалавек, што спадзяецца на імя Божае
І не глядзіць на мітусню і на шалёнствы марныя.
Шмат сатварыў Ты, Божа мой, і няма падобных да Цябе па цудах і думках Тваіх,
Узвяшчаю і кажу — ім ліку няма.
Ахвяры і прынашэнні не жадаеш Ты,
Вуха прыгатаваў мае, усеспаленняў за грэх не захацеў Ты.
Тады казаў я: «Вось я прыйду,
Як пісана ў світку пра мяне,
Выконваць волю, Божа мой, Тваю я пажадаў,
Закон Твой усярэдзіне нутра майго».
Я дабраўзвесціў праўду ў царкве вялікай,
І вуснам я сваім не забараніў, Ты ведаеш, Божа.
Праўду Тваю не схаваў у сэрцы сваім, і ратаванне Твае казаў,
Не схаваў дабрыню Тваю і ісціну Тваю сярод рады людзей.
Але Ты, Божа, не пазбаві шчодрасці Тваёй ад мяне,
Дабрыня Твая і праўда твая да будзе са мной.
Абышлі мяне бедоты шматлікія, і нагналі мяне бяззаконні мае, што цёмна ў вачах,
Памножыліся яны больш валасоў маіх на галаве, і сэрца мае мяне пакінула.
Дабраспрыяй, Божа, уратаваць мяне,
Паспяшай, Божа, дапамагчы мне.
Няхай пасаромяцца разам ўсе шукаючыя душу маю, каб забраць яе,
Няхай звернуцца назад і пасаромяцца жадаючыя мне ліха.
Да маюць сорам тыя, хто гаворыць:
«Вось табе, вось!»
Да радуюцца і вясяляцца тыя, хто шукае Цябе, Божа.
І бясперапыну чакаючыя ратавання хай клічуць: «Да ўзвялічыцца Бог!»
А я жабрак убогі, але Бог апякае мяне.
Памо чнік і Абаронца, Божа мой, не запаволь.
Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
Шчаслівы, хто разумее бедных і ўбогіх,
У дзень ліхі ўзгадае яго Бог.
Бог да захавае яго і да ўлагодзіць яго на зямлі,
І да не аддасць у рукі ворагаў яго.
Бог дапаможа на ляжаку у хваробе яго,
Перамяніць ложак хваробы яго.
Казаў я: «Будзі міласэрны мне, Божа,
Ратуй душу маю, бо саграшыў перад Табой».
Ворагі казалі ў злосці пра мяне:
«Калі ж нарэшце памрэ і загіне імя ягонае?»
Калі падыходзіў да мяне, то крывадушнічаў і грэх задумляў,
Адыходзіў і дамаўляўся пра мяне.
Шапталіся разам пра мяне ўсе ворагі мае,
Задумлялі мне ліхадзейства:
Словы бяззаконня казалі на мяне,
«Няўжо не паднімецца, хто спіць?»
Нават сябра мой, на якога спадзяваўся я,
Які еў хлеб мой, і той падняў на мяне пяту.
Ты жа, Божа, будзі міласэрны да мяне
Ўзнімі мяне, і я за ўсё аддам ім.
З таго зразумею я, што Ты міласэрны да мяне,
Калі ворагі не парадуюцца пра мяне.
Мяне дачыніў за нязлоснасць маю
І захаваў перад Сабой навекі.
Дабраславены Бог, Бог Ізраілеў
Ад веку і да веку. Так, так.
Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя.
Як лань імкнецца на крыніцы водныя,
Так душа мая імкнецца да Цябе, Божа.
Прагне душа мая да Бога Моцнага, Жывога.
Калі ж з’яўлюся перад тварам Божым?
Былі слёзы мае замест хлеба мне днём і ноччу,
Калі казалі мне на ўсякі час: «Дзе ж твой Бог?»
Так памінаю і праліваю душу сваю, бо належыць мне прайсці ў сялібы дзіўныя
Аж да хаты Бога з радаснымі спевамі і гучнымі святочнымі ўсхваленнямі.
Даколі ўсё смуткуеш, душа мая і даколі трывожыш мяне?
Спадзявайся на Бога, якога слаўлю — ратаванне твару майго і Бога майго.
Але не супакоіцца душа мая,
Бо ўзгадвала часы на зямлі Іарданскай і Ерманімскай, на гары малой.
Бездань да бездані заклікае голасам вадаспадаў Тваіх,
Усе хвалі і валы Твае прайшлі нада мною.
У дзень запаведаў Бог міласэрнасць Сваю,
А ноччу загучала песня мая і маленне маё да Госпада жыцця майго.
Кажу Богу: «Заступнік мой, навошта пазабыў мяне?
Даколі наракаючы хаджу, калі абражае мяне вораг?»
Калі саслабелі косці мае, абражаюць ворагі мяне,
Кажучы мне кожны дзень: «Дзе Бог твой?»
Даколі смуткуеш, душа мая, даколі трывожыш мяне?
Спадзявайся на Бога, і праславім Яго, ратаванне твару майго і Бога майго.
Псалом Давіда.
Судзі мне, Божа, і разваж цяжбу маю з народам бязбожным,
Ад чалавека бязбожнага і хітрага збаві мяне.
Бо Ты, Божа, моц мая, навошта адрынуў мяне?
Даколі наракаючы хажу, калі абражае мяне вораг?
Пашлі свет Твой і праўду Тваю, і накіруюць яны мяне,
І прывядуць да гары святой Тваёй, і да селішча Твайго.
І падыду да ахвярніка Божага, да Бога, што вясяліў у юнацтве маім,
Праслаўлю Цябе на гуслях, Божа, Божа мой.
Даколі бедаваць табе, душа мая? Даколі маркоціцца?
Спадзявайся на Бога, бо я слаўлю Яго — ратаванне маё і Бога майго.
Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя.
Божа, вушамі нашымі слухалі, як бацькі нашы ўзвясцілі нам
Пра справу, што сатварыў Бог у дні іх, дні старажытныя.
Рука Твая панішчыла народы, а іх населіў,
Нагнаў на плямёны бядоты і прагнаў іх.
Бо мы не мячом сваім атрымалі зямлю, і не сілаю сваёй уратаваліся яны,
Але рукою Тваёй, і сілай Тваёй, і святлом твару Твайго, бо Ты дабраспрыяў ім.
Ты ёсць Сам Цару мой і Бог мой,
Што запаведаў ратаванне Якаву.
Табою як рогам пераможам ворагаў нашых,
Імем Тваім панішчым паўстаўшых на нас.
Не на лук мой спадзяюся,
І не меч мой ратуе мяне.
Ратаваў нас ад варагуючых да нас
І нянавіснікаў нашых пасароміў.
Богам хвалімся ўвесь дзень
І імя Твае славім увесь век.
А зараз адышоў ад нас і мы пасаромлены,
І няма сярод нас моцы Тваёй.
Звярнуў назад нас перад варожым войскам,
І нянавідзячыя нас рабуюць дабро нашае.
Даў нас як авечак у снеданне,
І па ўсім народам раскідаў нас.
Аддаў людзей сваіх задарэмна,
Затрабаваў малы кошт за іх.
Аддаў на знявагу нас суседзям нашым,
На смех і зняважанне жывучым вакол нас.
Зрабіў нас прыповесцю ў народах,
Каб людзі ківалі ў наш бок галовамі.
Увесь дзень сорам свой бачу,
Увесь день у сораме твар мой,
Ад голаса паклёпні каў і абражальнікаў,
Ад твараў ворагаў і ганіцеляў.
Усё гэты прыйшло на нас,
Але не забылі Цябе, і не парушылі запаветаў Тваіх.
І не адвярнуліся ад Цябе сэрцы нашы,
Ухіліў ад Сябе шляхі нашы.
Змірыў нас бядотамі
І пакрыла нас цень смяротная.
Але хіба забудзем Бога нашага?
І хіба ўздымем рукі да бога чужога?
Ці не Бог спагоніць за гэта?
Бо ён бачыць захаванае ў сэрцы.
Ведай, Цябе дзеля забіваюць нас дзень і ноч,
Зрабіліся быццам ягняты на закаленне.
Паўстані, чаго спіш, Божа?
Ускрэсні і не пакінь назаўсёды.
Навошта адвярнуў твар Свой?
Забываеш пра галечу нашу і скруху нашу?
Вось ператвараюцца ў попел душы нашы,
І прыльнула да зямлі нутро наша.
Паўстані, Божа, дапамажы нам,
І ратуй нас імя Твайго дзеля!
Кіроўцу хору. Павучэнне сынам Карэя. Песня аб умілаваным.
Адрыгну сэрцам Маім слова добрае, распавем пра справы Мае Царскія,
Язык мой, як кій кніжніка хуткапішучага.
Найпрыгажэйшы з сыноў чалавечых! Цячэ дабрадар з вуснаў Тваіх,
Таму дабраславі Цябе Бог навекі.
Перавя жы мячом тваім бядро Свае, Волат,
У прыгажосці і дабрыні Сваёй.
І наляцы, і паспяшай, і валодай дзеля праўды, дзеля млоснасці і ісціны,
І дзіўна накіруе Цябе рука Божая.
Стрэлы Твае меткія, Дужы, падуць народы перад Табой,
Праніжаш сэрцы ворагаў Тваіх,
Прастол Твой, Божа, навекі вечныя,
Жазло праўды Тваёй — жазло Царства Твай го.
Палюбіў праўду і ўзнянавідзіў бяззаконне,
Таму памажа Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасці больш за датычных табе.
Смірна, алоя і касія на рызах Тваі,
У чартогах вытанчэнных ўзвяселяць Цябе.
Дачкі цароў аддаюць гонар Табе,
Паўстала Царыца па правую руку тваю у вопратках залатых, найпрыгажэйшая.
Пачуй, Дачка, і бач, і дахілі вуха Свае,
І забудзь людзей Сваіх і хату бацькоў Сваіх.
Бо пажаданая Царом прыгажосць Твая,
Бо Ён спадар Твой і пакланіся Яму.
І дачка Цірава з дарункамі,
І мноства народаў паклоняцца твару Твайму.
Уся слава дачцы Цара складзена ў сховішчы,
Упрыгожанная, апранутая ў золатую вопратку.
Прыйдуць да Цара дзевы ўслед Яе,
Сяброўкі Яе прыйдуць да Цябе за Ёю.
Прыйдуць яны ў вясялосці і радасці,
Увойдуць яны ў харомы Царскія.
Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае,
Паставіш іх панамі па ўсёй зямлі.
Успамяну імя Твае на ўсякім роду і роду.
І ўславяць Цябе людзі ў векі і векі.
Кіроўцу хору. Сынам Карэя. У тайне. Псалом.
Бог нам Прытулак і Моц наша,
Памочнік у бядотах, што апанавалі нас вельмі.
Таму не напалохаемся, калі сатрасецца зямля,
І горы ператворацца ў марскія глыбіні.
Шумелі і ўздымаліся воды,
Сатрасаліся горы сілай Яго.
Плыні рэк увясяляць горад Божы,
Асвяціў сялібу Сваю Вышні.
Бог пасярод яе і не парушыцца яна,
Бо сам Бог дапамагае тут ад раніцы да раніцы.
Пазамяшаліся народы, паўхіляліся царства,
Даў голас Свой Вышні, і пахіснулася зямля.
Бог сілаў з намі,
Заступнік наш Бог Якава.
Крочце і бачце справы Божыя,
Што Ён сатварыў па ўсёй зямлі.
Ён запыніць войны па ўсіх канцах зямлі,
Панішчыць лукі, і паломіць зброю, і шчыты папаліць агнём.
«Спыніцеся і зразумейце, што Я ёсць Бог,
Узнясуся ў народах, узнясуся на зямлі!»
Бог сілаў з намі,
Заступнік наш Бог Якаўлеў.
Last modified 2yr ago